Viasna-2024 2024

  • 27.04.2021 - 23:49 | Harrier

    Лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) звычайна прылятаюць у Вялікабрытанію і Ірландыю вясной на гнездаванне, а ўвосень адлятаюць на зімоўку ў краіны Міжземнамор’я. Аднак у апошнія гады іх ўсё больш адзначаецца на Брытанскіх астравах і зімой. І міжнародная каманда даследчыкаў знайшла, што частка птушак не застаецца там на зімоўку, а прылятае з кантынентальнай часткі Еўропы.

  • 24.04.2021 - 00:00 | Harrier
    Усе папярэднія даследаванні сведчылі пра тое, што плямістыя кугакаўкі знікаюць там, дзе былі лясныя пажары. Аднак апошняя публікацыя на гэтую тэму прыходзіць да іншых высноваў. Даследчыкі з John Muir Project, Pennsylvania State University і Wild Nature Institute (ЗША) знайшлі, што папярэднікі не выкарыстоўвалі важныя факты, прычым рабілі даследаванні метадалагічна недастаткова поўна.
  • 21.04.2021 - 22:07 | Harrier

    Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню на прыкладзе ўзаемадзеяння амялы і птушак, навукоўцы паказалі, што найлепш гэтыя паўпаразітычныя расліны распаўсюджваюць на новыя тэрыторыі не тыя віды, якія ядуць іх параўнальна часта, а тыя, якія з’ядаюць ягады амялы толькі час ад часу.

  • 21.04.2021 - 16:16 | Harrier
    У многіх відаў вераб’іных птушак (і не толькі), маладыя самцы вучацца спяваць у дарослых самцоў. Аднак калі дарослых “настаўнікаў” не хапае, маладыя птушкі вучацца не ў тых і не тым песням і потым не маюць поспеху ў самак. Вельмі падобна на тое, што менавіта такая праблема існуе ў аднаго з самых рэдкіх відаў птушак Аўстраліі – каралеўскага медаеда.
  • 08.04.2021 - 17:27 | Harrier
    Да ўчорашняй раніцы ў 12-м сезоне он-лайн назіранняў за жыццём сокала-пустальгі, якія мы ладзім з двух гнездавых ніш на шматпавярховіку ў Брэсце, усё было больш-менш спакойна і зразумела. На адным з гнёздаў самка адклала ўжо 2 яйкі, у другой нішы гаспадарамі адчувалі сябе шызыя галубы, бо сокалы прыляталі туды толькі зрэдку. І вось зранку там з’явіліся і самец, і самка пустальгі:
  • 08.04.2021 - 00:00 | Harrier
    Каманда амерыканскіх навукоўцаў у якасці аднаго з самых нечаканых вынікаў вялікага генетычнага даследавання сцвярджае, што сібірская гага як асобны від утварылася дзякуючы гібрыдызацыі розных відаў марскіх качак.
  • 05.04.2021 - 16:08 | Sirena

    На последнем заседании Белорусской орнито-фаунистической комиссии  (БОФК), котoрое состоялось  11.03.2021 г. , были рассмотрены регистрации потенциально новых для страны видов птиц и обновлен Список видов птиц БОФК, официальное признание находок и регистраций которых требует рассмотрения и подтверждения комиссией.

    Протокол с утвержденными регистрациями и Список БОФК прилагаются. 

     

  • 01.04.2021 - 01:31 | Harrier

    На аснове адрозненняў у генатыпах, вакалізацыі і знешняй афарбоўцы два невядомых раней для навукі віды соваў апісала міжнародная каманда навукоўцаў у Бразіліі. Адзін з іх сустракаецца ў Амазоніі, другі – у атлантычных лясах краіны, але абодва знаходзяцца пад крытычнай пагрозай знікнення.

  • 30.03.2021 - 15:14 | Feather
    Индейское племя юрок (yurok) создаст питомник по разведению калифорнийских кондоров в национальном парке Редвуд для того, чтобы вернуть этот вид в природу Северной Калифорнии. Прошел почти век со времени исчезновения тут этих птиц.
  • 25.03.2021 - 15:46 | Harrier
    Кожны сезон назіранняў за жыццём сокалаў он-лайн – унікальны. Бо акрамя тых самых гнездавых ніш на шматпавярховіку, усе іншыя абставіны могуць мяняцца: сокалы ў парах могуць змяніць партнёра, або самец выбраць не адну самку, а самка – не аднаго самца; надвор’е і даступнасць здабычы, ад якіх залежыць фізіялагічны стан самак і колькасць сфармаваных для адкладкі яек і тэрміны іх адкладкі розняцца ў розныя гады і шмат чаго іншага бывае інакш. Таму наступныя тры месяцы сумна не будзе – запрашаем глядзець разам з намі!
  • 18.03.2021 - 15:25 | Harrier
    Шматгадовая барацьба за здаровы сэнс і ахову птушак нарэшце дала плён: 17 сакавіка Еўрапейскі суд (European Court of Justice) канчаткова і для ўсёй краіны забараніў выкарыстоўвываць дубчыкі з клеем як метад палявання на дзікіх птушак у Францыі.
  • 17.03.2021 - 17:23 | Harrier
    Прыкладанне пад назвай BirdNET: Bird sound identification, якое распрацавалі разам супрацоўнікі тэхналагічнага ўніверсітэту ў Chemnitz (Германія) і Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) для вызначэння галасоў птушак, выкарыстоўвае алгарытм штучнага інтэлекту. На пачатак сакавіка прыкладанне спампавалі з Google Play Store больш мільёна разоў! На яго напісалі больш 5200 аглядаў і водгукаў і сярэдняя ацэнка карысальнікаў складае 4.5 з 5 максімальна магчымых.
  • 14.03.2021 - 01:56 | Harrier

    У снежных зуйкоў (Charadrius nivosus) самкі часта ламаюць нашы стэрэатыпы пра ролі розных палоў. Яны часта кідаюць сваё патомства на самца і пачынаюць новую кладку з іншым партнёрам, тады як самцы гадуюць птушанят да дасягнення імі незалежнасці.

  • 12.03.2021 - 18:40 | Harrier

    Першы месяц зімы аказаўся надзвычай разнастайным: год пачаўся цёплым і бясснежным, што дазволіла застацца на зімоўцы многім вельмі рэдкім ў нас увогуле і асабліва ўзімку качкам. Але пазней пачалася сапраўдная, снежная і марозная зіма. Вельмі магчыма, што менавіта гэта дазволіла даляцець да нас горным пліскам і аляпцы, якіх даўно не назіралі.

  • 08.03.2021 - 23:05 | Harrier
    Пазначаная пластыкавымі каляровымі кольцамі белашчокая казарка з аселай нідэрландзкай папуляцыі была ідэнтыфікаваная дзякуючы добрым здымкам мясцовага бёрдуотчара ў правінцыі Henan, что на ўсходзе Кітая. У Кітае белашчокія казаркі адзначаюцца не штогод і гэтая птушка - першая, паходжанне якой стала вядома дзякуючы кальцаванню.