• 10.12.2011 - 19:28 | Harrier

    Іх можна ўбачыць у летнім небе, часам вельмі высока. Яны ніколі не сядаюць – напрыклад, на зямлю, галінкі кустоў ці правады – як ластаўкі. Адзін за адным, невялікімі чародкамі, на вялікай хуткасці і з пранізлівымі рэзкімі крыкамі, яны лятаюць вакол і над будынкамі. Галоўным чынам у гарадах і мястэчках, асабліва перад захадам сонца. Чорныя свіргулі (Apus apus) – гэта суперлетуны і даволі незвычайныя птушкі з своеасаблівымі прыстасаваннямі да жыцця.

  • 07.12.2011 - 12:11 | Harrier

    Віншуем Марыну Дзямешка і Андрэя Абрамчука з народзінамі першай дачкі – Аляксандры.
    Саша нарадзілася 15 лістапада, так што ўсё самае цікавае ў яе яшчэ наперадзе.

  • 06.12.2011 - 02:03 | Harrier

    Прапануем Вашай увазе пераклад артыкулу праф. Яна Каханоўскага (1894-1942), у якім падрабязна разгледжана методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадзкой гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

  • 05.12.2011 - 18:16 | Harrier

    Падведзены вынікі міжнароднага фотаконкурсу “Луні – арыстакраты сярод драпежных птушак”, які сёлета ладзіла прыродаахоўнае таварыства “Боцян” (Towarzystwo Przyrodnicze „Bocian”) з Польшчы. Адпаведна назве, фотаконкурс быў прысвечаны  чатыром відам лунёў, якія сустракаюцца ў Еўропе.

  • 03.12.2011 - 01:02 | Harrier

    Напэўна, ўсім вядомы агент 007. Звычайна, гэта ён сочыць за сваімі сапернікамі ці наваколлем, маючы супер-сучаснае абсталяванне і прылады. Аднак дзякуючы новай праграме Wildfowl & Wetlands Trust’а (WWT) з Вялікабрытаніі цяпер менавіта спецыялісты з гэтай арганізацыі будуць сачыць з дапамогай сучасных тэхналогій за ім. А менавіта за малым лебедзем (Cygnus columbianus), які акрамя GPS лоджэра дадзеных, атрымаў і каляровы нашыйнік з нумарам 007T. Гэта тым больш цікава, што насамрэч Джеймс Бонд был орнитологом.

  • 02.12.2011 - 02:38 | Peregrinus

     Не ждала не гадала жительница хутора Баландичи Ивацевичского района, какую беду принесет ей птица счастья – аист. Ноябрьским утром на хозяйском подворье вспыхнул пожар. Огонь в считанные минуты принес огромный, по сельским меркам, убыток. Пенсионерка в одночасье осталась без деревянного сарая и крупной домашней живности: погибли лошадь, корова, теленок, кабан и коза…

  • 01.12.2011 - 00:24 | Harrier

    Граф Константин Тызенгауз (1786 – 1853) почти всю жизнь прожил на территории сегодняшней Беларуси. Увлекшись птицами, ученый именно в орнитологию внес наиболее значительный вклад, написав и собственными руками проиллюстрировав несколько фундаментальных монографий, которые носили не только компилятивный характер, но и основывались на долговременных исследованиях самого автора и большой коллекции шкурок птиц cо всего мира, собранной К.Тызенгаузом в своем дворце в Поставах. Именно с его научных работ можно вести отсчет  белорусской орнитологии.

  • 30.11.2011 - 02:36 | Harrier

    Эксперыменты з еўрапейскімі сойкамі (Garrulus glandarius) паказалі, што птушкі назапашваюць ежу, якую будуць выкарыстоўваць у будучыні. Г.зн. яны плануюць свае непазбежныя патрэбы ў ежы.

  • 29.11.2011 - 18:58 | Harrier

    З пункту погляду генетыкі гарадзкія папуляцыі дзікіх відаў жывёл ёсць вельмі цікавымі для даследавання з-за таго, што ў іх адбываюцца складаныя працэсы, якія фарміруюць іх зменлівасць і ўнутраную генетычную структуру. Якая, ў сваю чаргу, ствараецца на падставе з’яўлення гарадзкіх папуляцый на тэрыторыі распаўсюджання віду.

  • 28.11.2011 - 23:32 | Harrier

    Лептын – невялікі бялковы гармон, які ў млекакормячых выдзяляецца галоўным чынам тлушчовай тканкай. А яна, ў сваю чаргу, выконвае галоўную ролю ў падтрыманні энергетычнага гомеастазу арганізму. Акрамя гэтага, узровень лептыну ў крыві прапарцыянальны колькасці тлушчовай тканкі для дадзенай асобіны. Дзейнічае лептын як гармон сытасці, які змяншае колькасць ежы, якую з’ядае жывёла і павялічвае энергетычныя затраты арганізму.

  • 27.11.2011 - 21:27 | aistok

    В октябре увидел свет шестисотстраничный седьмой том данной серии, которая раньше выходила под названием "Птицы СССР". Есть и наш, белорусский автор в этом томе: Марина Дмитренок представила очерк Большая выпь (Botaurus stellaris).  Она также вошла в состав авторов, представивших очерк по малой выпи (Ixobrychus minutus).

  • 26.11.2011 - 22:07 | Harrier

    Пасля амаль трох месяцаў, праведзеных у Нігерыі, адзін з 5 самцоў звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) са спадарожнікавым перадатчыкам на спіне па імені Клемент цяпер далучыўся да чатырох сваіх таварышаў, якія ўжо зімуюць у дажджавых лясах Конга. Цяпер месцазнаходжання кожнай птушкі адносна адзін адной найбліжэйшае з пачатку праекту па сачэнні за імі па-за Брытанскімі астравамі.  

  • 26.11.2011 - 00:21 | Harrier

    Прайшоў амаль месяц, як Польскі зімародак апынуўся ў ... Вялікабрытаніі!Маладая птушка была злапаная ў арніталагічную сетку на ўзбярэжжы Англіі ў рэзерваце Orford Ness. Аказалася, што зімародак (Alcedo atthis) быў акальцаваны ў польскім нацпарку Drawieńskim 6 ліпеня як птушаня і па прамой адлегласць да месца адлову склала 971 км.

  • 25.11.2011 - 00:14 | Harrier

    Рэгулярныя масавыя забойствы дзікіх жывёл для наступнага спажывання (Bushmeat) ёсць вялікай праблемай для некаторых краін Афрыкі, Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Аднак апошнія падзеі ў Еўропе паказалі, што і некаторыя еўрапейцы недалёка адышлі ад прымітыўных плямёнаў.

  • 24.11.2011 - 00:12 | Harrier

    Новы аналіз паходжання гавайскіх квяткоўніц Drepanidinae паказаў, што іх найбліжэйшымі крэўнымі ёсць чаромашнікі з роду Carpodacus.