Viasna-2024 2024

  • 01.01.2014 - 18:55 | Harrier

    У першай палове чэрвеня мне пашанцавала ў якасці запрошанага назіральніка ўдзельнічаць у самай вялікай міжнароднай гонцы за птушкамі, якая ў другі раз адбывалася ў Перу – Nor-Amazonico Birding Rally Challenge-2013. За шэсць дзён спаборніцтваў, якія адбываліся ў паўночнай частцы гэтай паўднёва-амерыканскай краіны, мы праехалі прыкладна 1500 км. 

  • 01.01.2014 - 15:52 | Harrier

     Шаноўныя сябры!

    Сардэчна віншуем Вас з Новым годам! Як звычайна, пачатак новага году сымбалізуе пачатак новага радзелу нашай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю назіранняў за птушкамі ў Беларусі і беларусаў па ўсім Свеце. 

  • 25.12.2013 - 19:42 | Harrier

     Брытанскі 40-гадовы бёдуотчар Нэйл Гэйуорд (Neil Hayward) небяспечна наблізіўся да ўстанаўлення новага рэкорду па колькасці адзначаных відаў птушак на тэрыторыі ЗША і Канады на працягу аднаго году. Спаборніцтвы афіцыйна праводзяцца Амерыканскай бёдуотчарскай асацыяцыяй АВА і найбольш вядомыя як American Big Year.

  • 22.12.2013 - 01:55 | Harrier

     Сёлета адзначана самая масавая інвазія соваў-бярозавак (Surnia ulula) у гэтай балтыйскай краіне за многія гады. Першыя птушкі былі адзначаныя надзвычайна рана – ажно на прыканцы жніўня. Гэта прыкладна на два месяцы раней, чым першыя рэгістрацыі ў іншыя гады.  

  • 19.12.2013 - 20:12 | Harrier

    Самцы вялікіх сініц (Parus major) з больш спакойнымі паводзінамі маюць менш “сяброў”, аднак іх сувязі з такімі птушкамі больш моцныя. Навукоўцы вывучалі птушак у Oxfordshire на працягу больш 10 год і аналіз назіранняў дазволіў вызначыць як персанальныя якасці ўздзейнічаюць на паводзіны птушак.

  • 19.12.2013 - 00:50 | Harrier

     Міністэрства юстыцыі ЗША абвесціла пра першае паспяховае судзебнае пераследаванне энергетычнай кампаніі, дзейнасць якой прывяла да гібелі шматлікіх птушак на фермах ветракоў. 

  • 18.12.2013 - 01:16 | Harrier

     Сардэчна віншуем Ірыну Самусенка з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму ”Сучасны стан, распаўсюджанне і біялогія белага бусла (Ciconia ciconia (L., 1758)) на тэрыторыі Беларусі”.

  • 14.12.2013 - 21:01 | Harrier

     Упершыню паводле афіцыйных навуковых дадзеных колькасць відаў птушак, адзначаных у асобнай краіне перавысіла 1900. Згодна з публікацыяй у навуковым часопісе Conservación Colombiana гэта краіна - Калумбія.

  • 13.12.2013 - 01:38 | Harrier

    Фенамен пастаяннага падкідвання сваіх яек іншым відам на выседжванне вельмі рэдка сустракаецца ў жывёльным свеце – толькі ў некалькіх відаў рыб і птушак. Птушак, якія ніколі не будуюць гнёзды і не выседжваюць яйкі – такіх называюць аблігатнымі гнездавымі паразітамі, - на сёння вядома каля 90 відаў (з амаль 10 тысяч). 

  • 11.12.2013 - 23:35 | Harrier

     Новы нумар рэгіянальнага польскага арніталагічнага часопіса “Dubelt” толькі што выйшаў з друку. Гэта першы і адзіны нумар за мінулы год, папярэднія тры выйшлі ў 2009, 2010 і 2011 гг. Часопіс выпускае і рыхтуе аднайменная група бёдуотчараў і арнітолагаў з рэгіёну Паўночнага Падляшша Польшчы, якое (гл. ніжэй мапу) непасрэдна мяжуе з усходу з Берасцейшчынай і Гарадзеншчынай.

  • 07.12.2013 - 01:01 | Harrier

     Памер неаперанага ўчастка на галаве аўстралійскай султанкі (Porphyrio p. melanotus) – ярка чырвонай скуры над дзюбай – можа сведчыць пра яе сацыяльны статус. Акрамя гэтага навукоўцы лічаць, што гэта адкрыццё можа быць звязана з больш універсальнай сістэмай падтрымання іерархіі і не толькі ў птушак.

  • 05.12.2013 - 21:27 | Harrier

     Фауністычны камітэт Брытанскага звязу арнітолагаў (British Ornithologists’ Union Records Committee (BOURC)) абвесціў пра тое, што самая рэдкая птушка Заходняй Палеарктыкі - танкадзюбы кулён (Numenius tenuirostris) – афіцыйна выкрэслены са спісу птушак гэтай краіны.  

  • 29.11.2013 - 22:54 | Harrier

     Нядаўна былі апублікаваныя добрыя навіны з Амазоніі: знішчаны трапічны лес можа паволі ўзнавіцца і лясныя віды птушак, якія перад тым пакінулі гэтыя месцы, могуць пачаць ізноў выкарыстоўваць яго. Работа была апублікаваная ў часопісе The Auk

  • 28.11.2013 - 02:07 | Harrier

     Японскія вялікія сініцы (Parus minor) выкарыстоўваюць розныя крыкі, калі бачаць розных драпежнікаў. Магчыма, што гэта першае сведчанне таго, што птушкі могуць паведамляць адна адной пра тып драпежніка, якога лічаць небяспекай. Гэтае адкрыццё пашырае нашы веды пра камунікацыю птушак. 

  • 26.11.2013 - 23:47 | Harrier

     У мінулую нядзелю група гарадзенскіх бёдуотчараў у 30 км ад Гродна назірала трох гагачоў, два з якіх без праблем па голасу і знешняму выгляду былі прызнаныя чорнаваллёвымі. А вось трэцяя птушка, якая была выразна большых памераў, ў рэшце рэшт таксама была прызнаная як Дзіўны чорнаваллёвы гагач (Gavia arctica) на Свіслацкім вадасховішчы + VIDEO, дапамагла дадаць новы від у Спіс птушак Беларусі.