Viasna-2024 2024

  • 13.01.2021 - 22:29 | Harrier
    Iмперыя інкаў на працягу тысяч гадоў была самай вялікай старажытнай цывілізацыяй у Паўднёвай Амерыцы. Як аказалася, свой параўнальна хуткі рост і экспансію на вялізарныя і прыродна разнастайныя абшары яна змагла здзейсніць дзякуючы калоніям марскіх птушак уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа кантыненту. А калі больш дакладна, то дзякуючы выкарыстанню ў сельскай гаспадарцы памёту гэтых птушак, больш вядомаму як гуана.
  • 06.01.2021 - 00:29 | Юрый Шашэнька
    СЕНТЯБРЬ Сентябрь начался с бёрдрейса. Мы провели его тем же составом и по тому же маршруту, что и в 2019 году (Гена, Наташа, Таня Коржицкая и я), но показали более высокий результат - 109 видов. В процессе удалось отметить исландского песочника и грязовика. Во время бёрдейса команда «Rara avis - V» отметила на рыбхозе Селец степную тиркушку, но после гонки на твитчинг просто не осталось сил.
  • 03.01.2021 - 22:02 | Юрый Шашэнька

    2020 год был сложным для всех по разным причинам. Одна глобальная проблема, которая затронула всех -- конечно же, COVID-19. Весь мир так или иначе ощутил на себе влияние вируса: закрытие границ, падение доходов, социальная изоляция.  В Беларуси COVID в какой-то момент ушел в тень другой, гораздо более серьезной  проблемы.

  • 29.12.2020 - 20:45 | Harrier

    Многія віды жывёл выкарыстоўваюць сацыяльную інфармацыю – або ад іншых асобін свайго віду, або ад іншых відаў. Напрыклад, дзе лепш шукаць ежу, дзе будаваць гняздо, ці якіх драпежнікаў баяцца. Аднак упершыню навукоўцам атрымалася паказаць, што магчымасць выкарыстання гэтай інфармацыі залежыць ад індывідуальных пазнавальных здольнасцяў.

  • 24.12.2020 - 23:57 | Harrier
    У Паўночнай Амерыцы канкурэнцыя мясцовых відаў-дуплагнёзднікаў з чужароднымі відамі можа абмяжоўвываць магчымасці размнажэння першых. Аднак рэгуляцыя колькасці відаў-інтрадуцэнтаў – складаны і каштоўны занятак, які патрабуе згоды і ўдзелу біёлагаў, уладаў і грамадзтва. Інфармаваныя і неабыякавыя людзі могуць граць вялікую ролю ў змяншэнні негатыўных эфектаў чужародных відаў на прыроду. Аднак нашы веды пра адносіны да праблемы розных груп грамадзтва вельмі абмежаваныя.
  • 22.12.2020 - 01:10 | Harrier

    Невялікая каманда даследчыкаў з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі знайшла доказы таго, што водна-балотныя птушкі з групы літорнітыдаў (lithornithid), якія жылі ў крэйдавым перыядзе, ужо выкарыстоўвывалі адмысловыя механічныя мікрарэцэптары для таго, каб эфектыўней знаходзіць ежу.

  • 16.12.2020 - 17:48 | Harrier

    Лятаючыя птушкі мяняюць сваё пер’е або пад час рэгулярных лінек – калі яно ўжо зношанае ад выкарыстання, або толькі моцна пашкоджаныя асобныя пёры ў любы час. Зразумела, што гэта неабходна найперш для таго, каб не змяншаць эфектыўнасць палёту. Таму лічыцца, што ў дыназаўраў, у якіх пер’е яшчэ не выконвала функцыі забеспячэння палёту, лінька адбывалася беспарадкава.

  • 12.12.2020 - 17:01 | Harrier

    Каб не было негатыўнага ўдзеяння чалавека, сёння на Зямлі магло б быць амаль у чатыры разы больш відаў птушак, якія не лятаюць, чым засталося зараз. Такім чынам, у працэсе эвалюцыі адсутнасць здольнасці да палёту ўзнікала нашмат часцей, чым нам уяўляецца сёння.

  • 10.12.2020 - 12:00 | Feather

      Многие годы учёные опасались, что эта небольшая птица-эндемик станет жертвой змеи-интродуцента, полностью истребившей популяции некоторых видов на соседних тихоокеанских островах. Однако недавние исследования показали, что по крайней мере пока  удается сдерживать инвазию змей, что вселяет надежду на cохранение угрожаемого вида местных птиц.

  • 09.12.2020 - 16:42 | Harrier
    Карысныя эфекты ад назірання дзікай прыроды на ментальнае здароўе чалавека ўжо дэманстравалі ў розных даследаваннях і раней. Аднак сацыялагічнае апытанне такога маштабу, якое правялі навукоўцы з Senckenberg Gesellschaft für Naturforschung, iDiv і ўніверсітэту Кіля (ФРГ) атрымалася зрабіць упершыню. Згодна з яго вынікамі, еўрапейцы наўпрост звязваюць сваё адчуванне шчасця і дабрабыту з разнастайнасцю прыроды – і птушак - навокал.
  • 06.12.2020 - 17:16 | Harrier
    На сённяшні дзень для нашай краіны вядомая толькі адзіная рэгістрацыя палярнай чайкі, якая адбылася на пачатку вясны 2019 году на ўскрайку Мінска. Аднак зусім нядаўняе паведамленне пра вельмі раннюю інвазію віда на поўдзень з паўночна-заходняй часткі Атлантыкі дае надзею на новую сустрэчу – ці нават сустрэчы? - віда і ў Беларусі.
  • 04.12.2020 - 17:28 | Harrier
    На гэтым тыдні выйшла з друку доўгачаканае выданне – Другі Еўрапейскі атлас гняздуючых відаў птушак (The second European Breeding Bird Atlas), які быў падрыхтаваны нацыянальнымі камандамі 50 краін нашага кантыненту дзякуючы каардынацыі работы на ўсіх яе этапах Еўрапейскім саветам па ўліках птушак (EBCC).
  • 03.12.2020 - 22:15 | Harrier

    Чацвёртую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Прычым новы фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.

  • 26.11.2020 - 15:34 | Harrier

    Навукоўцы паказалі, што памер і арганізацыя групы ў сацыяльных відаў птушак можа прадказаць як эфектыўна яны выкарыстоўваюць прастору вакол сябе. У выпадку грыфавых цасарак атрымалася, што групы сярэдняга памеру паказалі найбольш эфектыўны баланс паміж здольнасцю каардынаваць перамяшчэнні, памерамі групы і поспехам размнажэння.

  • 24.11.2020 - 19:36 | Harrier
    Французскія паляўнічыя могуць святкаваць перамогу. На мінулым тыдні Генеральны адвакат Еўрапейскага суда справядлівасці зрабіла афіцыйную заяву пра тое, што французкія законы пра дазвол абмежаваных рэгіянальна і колькасцю ахвяр адловаў дзікіх птушак з дапамогай клея прызнаюцца легальнымі і неабходныя, каб “захаваць культурную спадчыну”.