Viasna-2024 2024

  • 25.09.2020 - 23:01 | Harrier

    Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў, якая вывучае кулікоў, знайшла, што паспяховая пара партнёраў у зуйкоў хутчэй за ўсё распадзецца ў адрозненне ад пары, якая гнездавала няўдала. Гэта стратэгія супрацьлеглая той, якую выкарыстоўвывае большасць іншых відаў птушак, якія звычайна расстаюцца з партнёрам пасля няўдачы пад час гнездавання.

  • 24.09.2020 - 19:45 | Harrier
    Спарванне па-за парай параўнальна часта сустракаецца ў сацыяльна манагамных відаў птушак. Аднак перавагі падобных паводзін для самак застаюцца не заўсёды зразумелымі. Адна з гіпотэз, якая тлумачыць часты ўдзел самак у капуляцыях па-за парай кажа пра тое, што так самкі могуць быць упэўненымі, што іх кладка будзе заплоднена нават у выпадках, калі асноўны партнёр стэрыльны. Нямецкія навукоўцы на прыкладзе сініх сініц паказалі, што прынамсі для часткі выпадкаў гэта правільнае тлумачэнне.
  • 17.09.2020 - 22:40 | Harrier
    Даследаванне, зробленае ў Гішпаніі, паказала, што самцы звычайнай рудахвосткі насамрэч, малавядомыя, але выдатныя майстры імітацыі галасоў іншых відаў птушак. Прычым іх здольнасці настолькі шырокія, што яны могуць пазнавальна імітаваць галасы такіх розных відаў, як шэрая чапля, арол-карлік, сарока, шчурка-пчалаедка, авяльга ці заходні салавей!
  • 04.09.2020 - 15:56 | Harrier
    Еўрапейскі звяз прыняў рашэнне забараніць выкарыстанне свінцовага шроту і іншай свінцовай амуніцыі для паляванняў, якія адбываюцца на водна-балотных угоддзях. Поўная забарона наступае ў 2022 годзе, два гады працягнецца т.зв. пераходны перыяд.
  • 12.08.2020 - 00:58 | Harrier
    Сёлета ў першую суботу верасня - 05.09, адбудзецца чарговы, XVII Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (Гонка за птушкамі). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне паспрабуюць адзначыць як мага больш відаў птушак. Дзякуючы больш ліберальным Правілам (гл. ніжэй), прынятым у 2018 годзе, стала магчымым спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек.
  • 04.08.2020 - 23:17 | Harrier
    Новае даследаванне знайшло, што дзве траціны палявых свірстуноў мігрыруюць уначы – дагэтуль від лічыўся дзённым мігрантам. Гэтыя вынікі былі атрыманы дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій.
  • 03.08.2020 - 18:50 | Harrier
    Пасля першага гнездавання стэпавага луня для Заходняй Еўропы ў 2017 годзе ў Нідэрландах і ў тым жа годзе – у Беларусі, у 2019-м адбылося другое гнездаванне для Нідэрландаў і першае для Гішпаініі, а сёлета – першае для Чэхіі. І вось стала вядома пра першы выпадак гнездавання віда ў Францыі!
  • 29.07.2020 - 21:51 | Harrier
    Водна-балотны цэнтр АПБ працягвае другі набор на он-лайн курс бёрдуотчара «Голоса птиц». Па аканчанні курса будзе нашмат лягчэй адрозніваць галасы каля 70 відаў птушак Беларусі – нават некаторых з тых, якія вельмі падобныя.
  • 27.07.2020 - 20:23 | Harrier
    За ўвесь мінулы 2019 год каля 3 тысяч кальцавальнікаў у чарговы раз акальцавалі больш мільёна дзікіх птушак. Дзякуючы гэтаму, з’явілася магчымасць прасачыць не толькі трасы іх вандровак ці месцы зімоўкі – з гэтым у апошнія гады нашмат больш эфектыўна спраўляюцца геалакатары і спадарожнікавыя перадатчыкі, але больш даведацца пра іх лёс, і, асабліва, пра працягласць жыцця.
  • 21.07.2020 - 19:04 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што некаторыя цяжкія птушкі, якія лятаюць, зусім не любяць актыўна махаць крыламі і амаль гэтага не робяць. Каб з’эканоміць энергію, яны выкарыстоўваюць патокі цёплага паветра (тэрмікі), якія ўтвараюцца з-за неаднароднага прагравання сонцам зямной паверхні і лунаюць ад аднаго да другога, утрымліваючы неабходную ім вышыню.

  • 20.07.2020 - 17:37 | Harrier
    З перапынкам у год сёлета на прыканцы мая і ў пачатку чэрвеня адбылася чарговая маштабная і масавая інвазія ружовых шпакоў на захад і поўнач ад ранейшага арэалу. Адным з вынікаў гэтага стала гнездаванне некалькіх птушак у Францыі – першае для гэтай краіны.
  • 16.07.2020 - 15:33 | Harrier
    Першы выпадак гнездавання стэпавага луня адбыўся ў Чэхіі. Хутчэй за ўсё, гэта таксама першая сучасная рэгістрацыя размнажэння віда для ўсяго рэгіёна Цэнтральнай Еўропы.
  • 13.07.2020 - 19:24 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што прадстаўнікі параўнальна разнастайнага сямейства Чысцікавых Alcidae, якое аб’ядноўвае гагарак, тупікаў, кайр і іншых марскіх птушак, аднолькава эфектыўна рухаюцца з дапамогай крылаў і ў паветры, і пад вадой.

  • 06.07.2020 - 19:33 | Harrier
    Хаця за ўвесь месяц адбылося толькі 13 назіранняў 11 відаў са спісу Клуба200, але тры сярод іх аказаліся сенсацыйнымі, якія на захад ад нас пазначаюць словам MEGA. Для параўнання, у мінулым годзе было зроблена 14 паведамленняў пра 10 відаў са Спісу, у 2018 годзе – 13 пра назіранні 10 відаў.
  • 01.07.2020 - 21:30 | Harrier

    Добра вядома, што скрыжаванне паміж блізкімі крэўнымі (інбрыдынг) у большасці відаў жывёл вядзе да выраджэння, між іншым да змяншэння выжывальнасці і поспеху размнажэння. Аднак у аселых відаў, моладзь якіх застаецца паблізу месцаў нараджэння, існуе рэальная небяспека таго, што блізкія крэўныя могуць стварыць пару.