Птушыная сталоўка ў Вуглянах - Birdfeeder at Vuhliany

 

Назіранні зімуючых птушак у Беларусі: зіма 2019-20
  • 28.10.2009 - 22:30 | Harrier

       17 октября 2009 года в природном заказнике «Долина реки Сетунь» в рамках празднования Всемирного дня городской среды обитания состоялись открытые общемосковские соревнования по спортивной орнитологии.

    Организаторами соревнований выступили Департамент природопользования и охраны окружающей среды г. Москвы, Некоммерческое партнерство содействия развитию орнитологии «Птицы и Люди», ГПУ ПЗ «Долина реки Сетунь», ЦДТ «Матвеевское».

  • 28.10.2009 - 01:05 | Harrier

      Тры гепарды не толькі скааперыраваліся для палявання, але і змаглі дагнаць і паваліць дарослага афрыканскага страуса! Гэтыя сапраўды рэдчайшыя кадры змаглі засняць аператары брытанскай карпарацыі BBC для новай серыі фільмаў пра дзікую прыроду пад назвай “Жыццё” (Life). Зарэгістраваныя такім чынам паводзіны гепардаў сапраўды ўнікальныя, бо звычайна гепард залёгкі, каб паваліць страуса.

  • 26.10.2009 - 16:38 | Harrier

    Сталічны дадатак найвялікшай польскай „Gazety Wyborczej” праінфармаваў пра праект стварэння штучных астравоў для гняздуючых у Варшаве крычак. Акрамя гэтага, прадугледжваецца размясціць на такіх “астравах” пластыкавых птушак і параскідваць імітацыі птушыных экскрэментаў. Праект будзе рэалізаваны ў тым ліку і на грошы Еўракамісіі праз праграму LIFE+. 

  • 18.10.2009 - 22:06 | Harrier

        Унікальныя здымкі атрымалі навукоўцы дзякуючы невялічкім камерам, якія змясцілі на спінах чорнабровых альбатросаў. Аказалася, што альбатросы харчуюцца разам з касаткамі. Птушкі падбіраюць галоўным чынам тыя рэшткі, што заставяць пасля сябе гэтыя марскія млекакормячыя.

  • 15.10.2009 - 23:54 | Harrier

        Каралеўскае таварыства абароны птушак (Royal Society for the Protection of Birds (RSPB)) паведаміла, што яго супрацоўнікі атрымліваюць здзіўляючую колькасць паведамленняў пра тое, што розныя віды адначасова выкарыстоўваюць гнездавыя скрыні. Адзін з самых цікавых выпадкаў прадстаўлены на здымку: гнездавую скрыню, зробленую і размешчаную для сіпухі, адначасова выкарыстоўвалі сокалы-пустальгі. Адзначаны выпадкі сумеснага карыстання такім “жыллём” сіпух і кавак. Акрамя сярэдніх відаў птушак, зарэгістраванае адначасовае гнездаванне ў адных і тых жа сінічніках-дуплянках сініх і вялікіх сініц і пярэстай валасяніцы.

  • 14.10.2009 - 09:26 | Kiolk

        15 октября общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) открывает очередной новый сезон «Зоологических четвергов». С октября 2009 по апрель 2010 года раз в месяц по четвергам АПБ организует в Минске встречи любителей природы и путешествий. На первом «Зоологическом четверге» в БГПУ им.М.Танка по адресу: г.Минск, ул.Советская,18 начало в 17.30, орнитолог, кандидат биологических наук, Николай Данилович Черкас расскажет о роли орнитологов в сохранении древнейшего лесного массива Европы - Беловежской пуще.

  • 12.10.2009 - 22:52 | Harrier

    У першую суботу верасня (05.09) я ўдзельнічаў як адзін з чатырох чальцоў знакамітай “каманды мары” (”dreamteam”) у беларускім чэмпіянаце па спартыўнай орніталогіі ў дзевяцігадзіннай гонцы за птушкамі. Праз 2 тыдні (19.09) я зноў апынуўся на стартавай лініі гонкі за птушкамі, аднак на гэты раз у Швецыі. Іншую назву мела і мая каманда –“170”. Назва ж тлумачыцца вельмі проста – столькі год мы, чатыры сябры і чальцы каманды – правялі ў назіраннях за птушкамі.

  • 12.10.2009 - 22:42 | Kiolk

      Першым конкурсам сайта www.birdwatch.by стаў конкурс на лепшае назіранне лета. Мы доўга абмяркоўвалі, якім чынам падвесці вынікі яго і спыніліся на тым, што крытэрам для вызначэння будзе колькасць чалавек, якія наведалі данае назіранне, бо гэта напрамую сведчыць пра цікаўнасць даннага назірання. Падарунак за гэты конкурс - адмысловая майка з эмблемай сайта.

  • 12.10.2009 - 12:43 | Harrier

    Для таго, каб мець магчымасць выйграць найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы Collins Bird Guide або флэш-карту памяці на 1 Гб для фотакамеры, трэба было не толькі назіраць птушак хаця б у адзін з двух дзён Еўрапейскіх назіранняў за імі, але і падрыхтаваць цікавы рэпартаж з гэтых назіранняў.

    І рэпартажы, і фотаздымкі ацэньваліся наведвальнікамі нашага сайту. Падрабязныя ўмовы конкурсу можна знайсці тут:Наш новы конкурс!

    Такім чынам, у конкурсе рэпартажаў удзельнічалі 4 работы, з якіх найбольш набрала і перамагла праца з Берасця:
    http://www.birdwatch.by/naziranni/821  - 20 балаў

  • 09.10.2009 - 21:32 | Harrier

       Министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Беларуси Владимир Цалко считает, что стоит ограничить весеннюю охоту на водоплавающих птиц на отдельных территориях, которые имеют международный статус, в первую очередь на особо охраняемых территориях.

  • 08.10.2009 - 00:56 | Harrier

       Справы аб парушэнні законаў аб ахове прыроды звычайна могуць лічыць на лагоднае стаўленне да сябе польскіх судоў. Бо суддзі часта проста не бачаць значнай “шкоды для грамадзкасці” ў такіх учынках. Тым больш прыемна здзіўляе выпадак з мястэчка Міліч (Milicz).
       Судовы вырак, які прагучаў тут, можа абнадзеіць аматараў прыроды па ўсёй Польшчы ў тым, што не ўсе суды адносяцца да падобных справаў аднолькава.

  • 06.10.2009 - 12:43 | Harrier

    Особенно много птиц погибает во время весенней и осенней миграций, когда они оказываются в непривычной для себя среде и попадают в созданные человеком «ловушки» -- это «стеклянные» здания, число которых в Беларуси с каждым годом растет, и шумопоглощающие прозрачные барьеры у дорог. Однако строительные нормы в нашей стране не предусматривают даже элементарных мер по защите пернатых.

  • 06.10.2009 - 00:50 | Harrier

       Роўна месяц таму, 5 верасня 2009 года 16 каманд у Швейцарыі прынялі ўдзел у шостых гонках за птушкамі, арганізаваных Schweizer Vogelschutz (SVS) (прадстаўніком BirdLife у гэтай краіне). На працягу 24 гадзін яны спрабавалі адзначыць як мага больш відаў птушак. Яшчэ да пачатку спаборніцтваў кожная каманда шукала спонсара, які б ахвяраваў пэўную суму грошай на ахову чорных грыфаў у Арменіі і на падтрымку стварэння ў гэтай краіне арганізацыі па ахове птушак.

  • 05.10.2009 - 23:10 | Peregrinus

     Нарэшце, пасля шматлікіх неабходных момантаў, на сёняшнім Савеце аддзялення зацверджаны наш Дырэктар!

    Сяргей - ... шмат чаго добрага і канкрэтнага можна аб ім казаць..., будзем спадзявацца, што ён і сам хутка аб сабе скажа!!!!  ВІНШУЕМ!!!!

     

     

    На здымку - Сяргей у цэнтры! (фота з Акцыі "Забей- не куры!!!!"

  • 05.10.2009 - 18:01 | Harrier

        Пад час апошняга паседжання рэдкалегіі часопіса “Птушкі і мы”, які ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выдае для сваіх сябраў, здымкі гарадзенца Дзьмітрыя Якубовіча былі выбраныя каб упрыгожыць і першую, і на апошнюю старонку вокладкі чарговага нумара. Галасаванне праводзілася сярод некалькіх здымкаў, аўтары якіх не былі падпісаныя. Такім чынам можна сцвярджаць, што перамаглі менавіта здымкі з адпаведным сюжэтам (гэты нумар “ПіМ” будзе восеньска-зімовы) і якасцю выканання, а не зробленыя канкрэтным аўтарам.