Viasna-2024 2024

  • 30.11.2009 - 00:55 | Harrier

    У артыкуле, які апублікаваны ў Journal of Applied Ecology, каманда даследчыкаў сцвярджае, што вынайшла новы метад, які дазваляе больш дакладна і хутка ацэньваць колькасць птушак.
    Раней навукоўцы выкарыстоўвалі ўлікі спяваючых самцоў або нават лапалі птушак сецямі, каб лепш ацаніць памер іх папуляцыі.
    Новы падыход быў выпрацаваны пад час вывучэння песняў невялікай вераб’інай птушкі з Паўночнай Амерыкі – залатагаловага драздовага спевуна (Seiurus aurocapillus). 

  • 29.11.2009 - 01:51 | Kiolk

          З сённяшняга дня на сайце можна размяшчаць і праслухоўваць гукавыя файлы. Праўда, дадзеная функцыя пакуль даступна толькі ў "Навінах", але ў бліжэйшы час яна з'явіцца і ў "Нашых назіраннях". Песні або іншыя гукі птушак, або гукавыя расповеды пра іх дазволяць адчыніць для нашых наведвальнікаў новыя, яскравыя старонкі жыцця птушак.

  • 28.11.2009 - 22:41 | Harrier

        Улікі, праведзеныя сёлета для англа-французскага падвіду правансальскай лескі (Sylvia undata dartfordiensis) у паўднёва-ўсходняй Англіі паказалі непакоячае змяншэнне колькасці гэтых птушак пасля надзвычайна неспрыяльнага надвор’я ў лютым. 

  • 27.11.2009 - 12:23 | Harrier

    Чарговы з’езд ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, правядзеннe якога было перанесена з канца лістапада з-за эпідэміі грыпу, будзе праведзены ў суботу, 30 студзеня 2010г. Падрабязная праграма з запрашэннем на з’езд будзе дасланая сябрам АПБ разам з чарговым інфармацыйным бюлетэнем.

  • 27.11.2009 - 00:39 | Harrier

        Адзін з найбольш рэдкіх відаў англійскіх драпежных птушак – палявы лунь – пасля вельмі кепскага сезону размнажэння сёлета амаль знік тут як гняздуючы від.
    Толькі 6 пар паспяхова гнездавалі ў гэтым годзе ў Паўночнай Англіі, гэта пагоршыла і так цяжкае становішча віду пасля халоднай зімы і магчымага недахопу ежы вясною. Некаторыя пары гнездавалі няўдала, а паспяховыя паставілі на крыло менш птушанят, чым звычайна. Пара на гнездаванні ў новым месцы была адзначана толькі ў Паўднёвай Англіі.

  • 26.11.2009 - 22:56 | Harrier

       Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд Адукацыя для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны, Калінінградскай, Ленінградскай і Наўгародзкай абласцей Расіі на навучальныя візыты ў Польшчу.

  • 26.11.2009 - 00:24 | Harrier

        Новая ўзнагарода Брытанскага орніталагічнага трэста ВТО за выдатнае асвятленне ў масс-медыях  аховы птушак была ўручана на гэтым тыдні брытанскім журналістам. Медаллю ВТО імя Дыліс Брыз (BTO’s Dilys Breese Medal) былі ўзнагароджаны 6 найлепшых журналістаў, якія прадстаўляюць тэлебачанне, радыё, прэсу і новыя (электронныя) мас-медыі. Урачыстасць адбылася ў будынку Палаты Лордаў Брытанскага парламенту, пры чым медалі ўручала прэзідэнт ВТО баранэсса Барбара Янг (Baroness Barbara Young).

  • 25.11.2009 - 01:35 | Harrier

        Рэдкі від мясцовага перасмешніка можа быць рэінтрадукаваны на Галапагоскіх астравах з дапамогай некаторых калекцыйных экземпляраў, сабраных яшчэ Чарльзам Дарвінам! Каманда генетыкаў вылучыла ДНК з двух скурак птушак, якіх знакаміты натураліст закалекцыянаваў яшчэ ў 1835 годзе.Параўноўваючы гэтыя ДНК з такімі ж малекуламі, атрыманымі ад жывучых сёння суб-папуляцый таго ж віду з двух другіх астравоў, навукоўцы стараліся зразумець як лепш ахоўваць сучасных птушак.

  • 24.11.2009 - 00:32 | Harrier

         Першае такое маштабнае параўнальнае даследаванне (былі вывучаныя больш 260 акамянелых парэшткаў зніклых нелятаючых новазеландзкіх птушак моа) дапамагло прачытаць эвалюцыйную кнігу гэтай групы птушак.
    Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў універсітэту Адэлаіды (Аўстралія) стварыла першую поўную генетычную гісторыю моа. А ўжо дзякуючы ёй атрымалася рэканструяваць гісторыю геалагічных зменаў, якія адбываліся ў Новай Зеландыі на працягу апошніх мільёнаў гадоў. Апошнія моа былі забітыя прыкладна 600 год таму, аднак іх гісторыю атрымалася прасачыць на працягу 80 мільёнаў гадоў. Парэшткі птушак гэтай групы былі знойдзены і на Паўднёвым, і на Паўночным востраве. Папярэднія даследаванні казалі нават пра 64 віды моа, аб’ядноўваючы іх у 20 груп. 

  • 22.11.2009 - 23:53 | Harrier

        Нядаўняе змяншэнне колькасці чырвонага каршуна ў Еўропе адбылося так значна і імкліва, што Еўразвяз прыняў новы план дзеянняў, які будзе распаўсюджаны на ўвесь кантынент і мэтай якога ёсць прыпыніць далейшае знікненне віду. Драматычнае змяншэнне еўрапейскай папуляцыі чырвонага каршуна часткова адбылося з-за інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі ў краінах Усходняй Еўропы, аднак галоўная прычына – шырокае выкарыстанне атруты. Колькасць птушак на асноўных зімоўках віду таксама значна зменшылася за апошнія 15 год.

  • 21.11.2009 - 00:54 | Harrier

        Наклад другога нумару “ПіМу” за гэты год ужо надрукаваны. Спадзяемся, што ў хуткім часе сябры АПБ атрымаюць яго па пошце. У гэтым нумары чытачы могуць пазнаёміцца адразу з двума матэрыяламі ў рубрыцы “Погляд”: Ірына Самусенка распавядае пра праблему “Птушкі і ЛЭП” і прадстаўляе свой погляд на яе вырашэнне, а Дзяніс Кіцель піша пра вайну з гракамі і свой погляд на яе.
    Далей прадстаўлены орніталагічныя навіны ў выглядзе падборкі скаротаў некаторых артыкулаў, змешчаных на сайтах АПБ ptushki.org і birdwatch.by.

  • 20.11.2009 - 17:46 | Kiolk

        Мы запрашаем вас прыняць удзел у нашых намаганнях па абароне папуляцыі белагаловага сіпа ў Ізраілі. Каб падтрымаць і захаваць птушак дадзенага віда, мы праводзім назіранні за гнёздамі ў запаведніку Gamla, што размешчаны ў цэнтры Golan Heights на поўначы Ізраіля. Дадзены раён даволі спакойны і ўдалены ад цэнтру краіны (і адпаведана ад навінаў…). У каньёнах гэтага запаведніка размешчана адна з найвялікшых і апошніх калоній белагаловага сіпа ў Ізраілі.

  • 19.11.2009 - 23:45 | Harrier

        EarthCorps прымае заяўкі на ўдзел у 6-месячнай экалагічнай навучальнай праграме для лідэраў экалагічных арганізацый, якая адбудзецца ў Сіэтле (ЗША, штат Вашынгтон).
    Бясплатнае навучаньне прапануецца па наступных накірунках:
    - Экалагічная служба
    - Пабудова грамадзянскай супольнасьці
    - Разьвіцьцё лідэрскіх якасьцей
    Праграма аплочвае ўдзельнікам праграмы страхоўку, пражываньне ў сем’ях, харчаваньне, штомесячную стыпендыю, а таксама аказвае садзеяньне ў атрыманьні вучэбнай візы US J-1.

  • 19.11.2009 - 00:04 | Harrier

        Новая праца па даследаванню рас вялікага і іберыйскага грычуноў кажа пра тое, што іх можна раздзяліць на большую колькасць відаў на аснове параўнання ДНК і іншых дадзеных. 
    Артыкул генетыкаў, апублікаваны ў часопісе Molecular Phylogenetics and Evolution, прыводзіць вынікі параўнання мітахандрыяльных ДНК паміж 18 таксонамі комплекса вялікага і іберыйскага грычуноў, а таксама блізкіх відаў: кітайскага вялікага, амерыканскага і самалійскага грычуноў.

  • 18.11.2009 - 02:06 | Kiolk

      Назва прадстаўніка паўночнаамерыканскай арнітафауны: Belted Kingfisher (Ceryle alcyon) на беларускай мове гучыць як перапаясаны зімародак. Менавіта гэтая птушка была адзначаная і сфатаграфаваная 16.11.2009 на ўзбярэжжы Мар-Менор (Mar Menor) на поўдзень ад горада Лос-Алькасарэс, што ў Гішпаніі.