Viasna-2024 2024

  • 13.10.2009 - 11:29 | Harrier

       Асобны раздзел апытання, праведзенага лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў «Новак», быў прысвечаны нацыянальным каштоўнасцям беларусаў. Апытаныя называлі самага вядомага гістарычнага дзеяча, найвыбітнейшы архітэктурны помнік і літаратурны твор і – урэшце – сымбаль краіны.
    Дык вось, сымбалямі Беларусі назвалі зубра амаль кожны дзевяты - 10,9% апытаных, бусла - кожны 15ты (6,5%), потым у адказах ідуць бульба (3,8%) і валошка (2,6%). Пасля згадваецца і герб «Пагоня» (2,2%). Відаць, людзі ўжо прызвычаіліся да дзяржаўнай атрыбутыкі і амаль палова апытаных атаясамлівае яе з нацыянальнымі сымбалямі (герб (22,2%), сцяг (20,7%) і гімн (2,9%)).

  • 12.10.2009 - 22:52 | Harrier

    У першую суботу верасня (05.09) я ўдзельнічаў як адзін з чатырох чальцоў знакамітай “каманды мары” (”dreamteam”) у беларускім чэмпіянаце па спартыўнай орніталогіі ў дзевяцігадзіннай гонцы за птушкамі. Праз 2 тыдні (19.09) я зноў апынуўся на стартавай лініі гонкі за птушкамі, аднак на гэты раз у Швецыі. Іншую назву мела і мая каманда –“170”. Назва ж тлумачыцца вельмі проста – столькі год мы, чатыры сябры і чальцы каманды – правялі ў назіраннях за птушкамі.

  • 12.10.2009 - 22:42 | Kiolk

      Першым конкурсам сайта www.birdwatch.by стаў конкурс на лепшае назіранне лета. Мы доўга абмяркоўвалі, якім чынам падвесці вынікі яго і спыніліся на тым, што крытэрам для вызначэння будзе колькасць чалавек, якія наведалі данае назіранне, бо гэта напрамую сведчыць пра цікаўнасць даннага назірання. Падарунак за гэты конкурс - адмысловая майка з эмблемай сайта.

  • 12.10.2009 - 12:43 | Harrier

    Для таго, каб мець магчымасць выйграць найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы Collins Bird Guide або флэш-карту памяці на 1 Гб для фотакамеры, трэба было не толькі назіраць птушак хаця б у адзін з двух дзён Еўрапейскіх назіранняў за імі, але і падрыхтаваць цікавы рэпартаж з гэтых назіранняў.

    І рэпартажы, і фотаздымкі ацэньваліся наведвальнікамі нашага сайту. Падрабязныя ўмовы конкурсу можна знайсці тут:Наш новы конкурс!

    Такім чынам, у конкурсе рэпартажаў удзельнічалі 4 работы, з якіх найбольш набрала і перамагла праца з Берасця:
    http://www.birdwatch.by/naziranni/821  - 20 балаў

  • 10.10.2009 - 23:56 | Harrier

        У кнізе польскага заолага Еўгеніюша Новака прадстаўлены разнастайныя калізіі: ад трагічных да камічных (такіх, на жаль, было значна менш…), якія адбыліся з 55 орнітолагамі, натуралістамі і дзеячамі аховы прыроды з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Савецкага Саюзу, розных краін Азіі, а таксама Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША. Сярод найбольш вядомых і значных асабовасцяў, цікавыя гісторыя з жыцця якіх прыводзіць аўтар, пералічым толькі Барыса Штэгмана, Нікалая Цімафеева-Рэсоўскага, Нікалая Гладкова, Георгія Дземенцьева, Аляксандра Кісцякоўскага, Аляксандра Формазава, колькі Яноўскіх, Эрвіна Штрэземана, Бернгарда Гржымека, Конрада Лорэнца, Вольфганга Макача, Фрыдрыха Тышлера.

  • 09.10.2009 - 21:32 | Harrier

       Министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Беларуси Владимир Цалко считает, что стоит ограничить весеннюю охоту на водоплавающих птиц на отдельных территориях, которые имеют международный статус, в первую очередь на особо охраняемых территориях.

  • 08.10.2009 - 00:56 | Harrier

       Справы аб парушэнні законаў аб ахове прыроды звычайна могуць лічыць на лагоднае стаўленне да сябе польскіх судоў. Бо суддзі часта проста не бачаць значнай “шкоды для грамадзкасці” ў такіх учынках. Тым больш прыемна здзіўляе выпадак з мястэчка Міліч (Milicz).
       Судовы вырак, які прагучаў тут, можа абнадзеіць аматараў прыроды па ўсёй Польшчы ў тым, што не ўсе суды адносяцца да падобных справаў аднолькава.

  • 06.10.2009 - 12:43 | Harrier

    Особенно много птиц погибает во время весенней и осенней миграций, когда они оказываются в непривычной для себя среде и попадают в созданные человеком «ловушки» -- это «стеклянные» здания, число которых в Беларуси с каждым годом растет, и шумопоглощающие прозрачные барьеры у дорог. Однако строительные нормы в нашей стране не предусматривают даже элементарных мер по защите пернатых.

  • 06.10.2009 - 00:50 | Harrier

       Роўна месяц таму, 5 верасня 2009 года 16 каманд у Швейцарыі прынялі ўдзел у шостых гонках за птушкамі, арганізаваных Schweizer Vogelschutz (SVS) (прадстаўніком BirdLife у гэтай краіне). На працягу 24 гадзін яны спрабавалі адзначыць як мага больш відаў птушак. Яшчэ да пачатку спаборніцтваў кожная каманда шукала спонсара, які б ахвяраваў пэўную суму грошай на ахову чорных грыфаў у Арменіі і на падтрымку стварэння ў гэтай краіне арганізацыі па ахове птушак.

  • 05.10.2009 - 23:10 | Peregrinus

     Нарэшце, пасля шматлікіх неабходных момантаў, на сёняшнім Савеце аддзялення зацверджаны наш Дырэктар!

    Сяргей - ... шмат чаго добрага і канкрэтнага можна аб ім казаць..., будзем спадзявацца, што ён і сам хутка аб сабе скажа!!!!  ВІНШУЕМ!!!!

     

     

    На здымку - Сяргей у цэнтры! (фота з Акцыі "Забей- не куры!!!!"

  • 05.10.2009 - 20:28 | Harrier

        Два сокола-сапсана (Falco peregrinus) погибли в аэропорту "Домодедово" из-за длительного оформления документов, сообщил РИА Новости директор московского реабилитационного центра по спасению животных Виталий Ратнер.
        Корреспонденту РИА Новости не удалось получить комментарий пресс-служб таможни аэропорта и Федеральной таможенной службы РФ - с утра в понедельник телефоны пресс-служб не отвечают.
    Ратнер рассказал, что птиц задержали на таможне 29 сентября.

  • 05.10.2009 - 18:01 | Harrier

        Пад час апошняга паседжання рэдкалегіі часопіса “Птушкі і мы”, які ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выдае для сваіх сябраў, здымкі гарадзенца Дзьмітрыя Якубовіча былі выбраныя каб упрыгожыць і першую, і на апошнюю старонку вокладкі чарговага нумара. Галасаванне праводзілася сярод некалькіх здымкаў, аўтары якіх не былі падпісаныя. Такім чынам можна сцвярджаць, што перамаглі менавіта здымкі з адпаведным сюжэтам (гэты нумар “ПіМ” будзе восеньска-зімовы) і якасцю выканання, а не зробленыя канкрэтным аўтарам.

  • 05.10.2009 - 13:38 | Harrier

         Птушкай наступнага году ў Беларусі была абраная невялікая драпежная птушка – сокал-пустальга. За 10 гадоў кампаніі “Птушка года”, гэта першы прадстаўнік дзённых драпежных птушак, да праблем якіх хоча прыцягнуць увагу грамадскасці ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ).

  • 04.10.2009 - 20:48 | Harrier

    Группа ученых США и Британии обратилась с открытым письмом в Нобелевский фонд, призывая расширить число наград за новые научные области, которые появились в ХХ-XXI веках.

    Десять видных ученых, среди которых лауреат Нобелевской премии Тимоти Хант, бывший советник по науке британского правительства Дэвид Кинг, лауреат Пулитцеровской премии за труды по эволюционной биологии доктор Уилсон и другие крупные научные деятели из американских университетов, обратились в Нобелевский комитет с предложением расширить число номинаций. Основанием для обращения ученые считают тот факт, что наука начала ХХI века имеет иное лицо и перед ней стоят иные проблемы, чем это было во времена основателя премии Альфреда Нобеля.

  • 02.10.2009 - 18:21 | Kiolk

        Пасля драматычных здарэнняў, у 50-ых гадах прайшоўшага стагоддзя, звязаных з атручваннем ртуццю людзей у Японіі ды Іраку, пачаліся даследванні па ўплыву гэтага метала і яго злучэнняў не толькі на чалавека, але і на іншыя жывыя арганізмы, у тым ліку і птушак (UNEP 2002). Патанчэнне шкарлупін яйкаў птушак у 50-ых ды 60-ых гадах 20 стагоддзя было адно з першых наступстваў шырокага навакольнага распаўсюджання ртуці (і іншых таксынаў) ў прыродзе.