Viasna-2024 2024

  • 07.02.2020 - 13:05 | Harrier
    Напэўна, нямногія сапраўдныя спевакі спяваюць аднолькава ў маладосці і старасці. Аказалася, што невялікія вераб’іныя птушкі зонатрыхіі не выключэнне. Даследчыкі з універсітэту Duke (ЗША) паказалі, што старэйшыя самцы зонатрыхій не толькі спяваюць інакш за маладых, але і не выкліваюць такой цікавасці да сябе з боку іншых самцоў-супернікаў.
  • 03.02.2020 - 19:47 | Harrier
    "Не было зімы і наўрацці ўжо будзе" - гэтак можна інтэрпрэтаваць пачатак вясновай міграцыі птушак, які пачаўся на Гарадзеншчыне. Да шэрых жураўлёў, якія прыляцелі ў апошні дзень студзеня і займаюць гнездавыя тэрыторыі ў заказніку "Гродзенская Свіслач", сёння далучыўся яшчэ адзін від - т.зв.бліжні мігрант - гусь-гуменніца. 
  • 31.01.2020 - 22:14 | Harrier

    У апошнія гады ўсё цяжэй дакладна вызначыць той дзень, калі ў нашай прыродзе пачынаецца вясна. Штогод усё больш відаў, якія раней адляталі ад нас на зіму хаця б у Заходнюю Еўропу, “застаўляюць” сваіх прадстаўнікоў зімаваць у Беларусі. І колькасць гэтых “прадстаўнікоў” таксама паволі павялічваецца з году ў год. Таму дакладна сказаць, што нейкі від птушак “вярнуўся” да нас можна толькі тады, калі дакладна ўпэўнены, што ён тут не зімаваў.

  • 30.01.2020 - 17:34 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што ў той час, як многія абарыгенныя для Ізраіля віды птушак маюць праблемы і змяншаюць сваю колькасць, некаторыя чужародныя віды хутка яе павялічваюць і распаўсюджваюцца.

  • 29.01.2020 - 19:01 | Harrier

    Папулярная ў апошнія некалькі гадоў ў Польшчы мадэрнізацыя будынкаў у сельскай мясцовасці, якая ўключае ў сябе, між іншым, ацяпленне сценаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў спецыяльнымі матэрыяламі, як аказалася, мае і плючы, і мінусы. Асноўны плюс - эканомія энергі на іх ацяпленне. Дзякуючы нядаўна апублікаванаму даследаванню арнітолагаў, сабраныя доказы і пра мінусы.

  • 26.01.2020 - 21:31 | Harrier
    Негледзячы на незвычайна цёплую і бясснежную зіму, наша сталоўка для птушак на ўскрайку Белавежскай пушчы, з якой мы ладзім on-line трансляцыю, папулярная не толькі ў мясцовых птушак, але і ў гледачоў. За першую палову зімы за жыццём нашых апераных суседзяў глядзелі ўжо больш 5000 наведвальнікаў з 37 краін Свету.
  • 21.01.2020 - 21:35 | Harrier

    Штогод сябры АПБ (і не толькі) сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, правесці выбары ў органы арганізацыі, прагаласаваць за птушку наступнага года і паслухаць цікавыя выступы навукоўцаў і прыродаахоўнікаў.

  • 15.01.2020 - 22:30 | Harrier
    Шматлікімі даследаваннямі паказана, што час прылёту птушак на гнездавую тэрыторыю моцна ўздзейнічае на іх поспех гнездавання і яго паказчыкі, але таксама ці ўвогуле будзе птушка размнажацца ў гэтым сезоне. Гэты аспект упершыню на шматлікім матэрыяле вырашылі вывучыць нямецкія даследчыкі для нашых зімуючых відаў, і ў якасці аб'екта абралі сінюю сініцу.
  • 14.01.2020 - 21:23 | Harrier
    Вельмі радасную і нечаканую вядомасць прынесла Справаздача пра мінулагодняе кальцаванне птушак у ЗША. Праз 23 гады пасля ачысткі ад нафты на Алясцы быў адзначаны жывым і здаровым самец гагі-грабянушкі. Гэта нечаканы поспех ратавальнікаў птушак, на які яны наўрацці маглі разлічваць, а таксама новы рэкордны ўзрост, вядомы для птушак гэтага віду ўвогуле.
  • 13.01.2020 - 00:37 | Harrier
    Упершыню службовы сабака будзе працаваць у штаце Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB. У новым праекце, прысвечаным ахове калоній розных марскіх птушак на астравах, адмыслова запланаваныя грошы на навучанне і наступнае ўтрыманне сабакі. Ён будзе шукаць і паведамляць пра грызуноў у выпадку іх пранікнення на гнездавыя калоніі.
  • 11.01.2020 - 18:03 | Harrier
    Хаця птушкі застаюцца найбольш вывучаным вялікім таксонам сярод жывёл, аднак штогод навукоўцы працягваюць апісываць у сярэднім ад 5 да 15 новых відаў. Не стаў выключэннем і мінулы год – міжнародная каманда нарэшце падвяла вынікі сваіх пошукаў ў Інданезіі і апісала ў адным артыкуле 5 новых відаў і 5 падвідаў птушак.
  • 09.01.2020 - 22:36 | Harrier
    Людзі і іншыя вялікія чалавекападобныя прыматы добра вядомыя тым, што могуць бескарысна дапамагаць іншым прадстаўнікам свайго віду ў розных жыццёвых сытуацыях. Аднак цяпер у гэтае невялікае кола можна смела ўключыць і птушак, а менавіта папугаяў жако. Нямецкія даследчыкі паказалі гэта ў неаднаразовых эксперыментах.
  • 06.01.2020 - 15:41 | Harrier
    Дакументаванне новых выпадкаў выкарыстання прыладаў дзікімі жывёламі дапамагае нам зразумець эвалюцыйныя механізмы ўзнікнення складаных формаў паводзін у розных групах жывёл. Група даследчыкаў з Вялікабрытаніі і Ісландыі змагла сабраць доказы выкарыстання прыладаў невялікімі марскімі птушкамі – атлантычнымі тупікамі. Прычым падобны характар выкарыстання прылады быў дагэтуль вядомы ў прыродзе толькі для прыматаў і сланоў.
  • 03.01.2020 - 01:29 | Harrier
    Дзякуючы выкарыстанню сучасных прыладаў атрымалася не толькі вызначыць дакладнае месца зімоўкі хрустанаў, якія гняздуюць у Фінляндыі і Нарвегіі, але і прасачыць іх міграцыю ў Паўночную Афрыку. Аказалася, што Беларусь, як і Україна, ляжаць на трасах іх рэгулярнага пралёта.
  • 02.01.2020 - 19:41 | Harrier
    У апошнія некалькі гадоў у Польшчы ўсё больш назіранняў зімуючых шэрых жураўлёў. Павялічваецца і колькасць птушак, якія застаюцца ў гэтай краіне на зімоўку. Гэтыя змены ў паводзінах як мінімум некаторых прадстаўнікоў віду звязваюць з пацяпленнем клімату (мяккімі зімамі і адсутнасцю або непрацяглым снежным покрывам, лёгкім доступам да незамёрзлай вады). Не менш важныя і змены ў сельскай гаспадарцы (значнае павелічэнне вялікіх па плошчы палёў кукурузы, шматлікімі рэшткамі якой птушкі могуць харчавацца ўсю зіму).