Viasna-2024 2024

  • 22.02.2012 - 22:36 | Harrier

    18 лютага два польскіх бёдуотчары знайшлі ў Шлёнскім ваяводзтве (Польшча) мёртвага арла-маркута (Aquila chrysaetos). Як аказалася пазней, гэта быў малады самец, выпушчаны на волю ў Чэхіі летам мінулага году ў рамках праекту рэінтрадукцыі віду ў гэтай краіне. Папярэднія дадзеныя паказваюць, што птушка загінула ад выстралу шротам. 

  • 21.02.2012 - 01:14 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў з Еўропы і Індыі нядаўна атрымала цікaвыя дадзеныя дзякуючы генетычным даследаванням малых фламінга (Phoenicopterus minor) з розных кантынентаў. Ачольваў каманду д-р Дэвід Харпер (David Harper), з факультэту біялогіі ўніверсітэту Лейцэстэра (Вялікабрытанія).

  • 21.02.2012 - 01:05 | Harrier

    Хаця ў апошні час брытанцы вымушаны падцягнуцьт свае паясы, вераб’іныя птушкі ў іх садах не мусяць рабіць тое самае. Бо продажы разнастайных кармоў для дапамогі птушкам выраслі, асабліва ў час з халодным надвор’ем.

  • 19.02.2012 - 21:54 | Harrier

    У нумары, акрамя навуковых артыкулаў, прысвечаных іншым таксонам безхрыбетных  і хрыбетных жывёл, яўна пераважаюць артыкулы, прысвечаныя птушкам. Часопіс выдае Mazowiecko-Świętokrzyskie Towarzystwo Ornitologiczne (M-ŚTO).

  • 18.02.2012 - 19:42 | Harrier

    Тэхнічныя прыстасаванні пацвердзілі яшчэ адну эпічную міграцыю – на гэты раз невялікай верабінай птушкі – палявой падкаменкі (Oenanthe oenanthe).

  • 17.02.2012 - 19:39 | Harrier

    Запрашаем ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на канферэнцыю “Заалагічныя чытанні-2012”. Канферэнцыя будзе праходзіць тры дні на базе факультэту біялогіі і экалогіі  Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы. На навуковую частку даследчыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ЗША, Малдовы, Польшчы, Расіі, Чэхіі і Ўкраіны даслалі амаль 90 артыкулаў з самых розных галін заалогіі. 

  • 15.02.2012 - 17:28 | Harrier

    Наш сябар і арнітолаг з Маларыччыны, які заўчасна памёр з-за цяжкай хваробы больш за год таму, на прыканцы мінулага году атрымаў годнае пацверджанне важнасці сваёй дзейнасці, якая, між іншым, была накіравана на вывучэнне і ахову самых цікавых месцаў сваёй малой Радзімы.

  • 15.02.2012 - 01:32 | Harrier

    Нават праз 100 год пасля паноўнага забалачвання тэрыторыя не выконвае сваёй былой прыроднай функцыі. Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе PLoS Biology, паказала, што для ўзнаўленне водна-балотнай тэрыторыі да таго стану, каб яна падтрымлівала былую біяразнастайнасць і захоўвала былую колькасць двуокісу вугляроду, могуць спатрэбіцца стагоддзі, - калі такое ўзнаўленне ўвогуле магчымае.

  • 14.02.2012 - 14:29 | Harrier

    Да 28 лютага 2012г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў з выявамі дзікіх птушак у прыродзе, частка якіх можа быць аб’яднана ў серыю (з той самай назвай здымкаў). Пажадана каля назвы пазначыць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць усе работы. Надрукаваныя на фотапаперы здымкі павінны мець 20х30 см або 30х40 см або блізкія да гэтых памеры, на адваротным баку мець аўтарскую назву, імя і прозвішча, маб. тэлефон і паштовы адрас аўтара.
     Ў конкурсе не змогуць удзельнічаць працы, на якіх сфатаграфаваныя птушкі на гняздзе, гнёзды або птушаняты, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж.

  • 14.02.2012 - 00:19 | Harrier

    Паводле польскіх і ізраільскіх арнітолагаў, якія праводзілі палявыя доследы на маскіраваных грычунах (Lanius nubicus), чорная стужка праз вочы патрэбная гэтым невялікім драпежнікам пад час паляванняў у поўным сонцы і выконвае прыкладна такую ж функцыю, як у людзей супрацьсонечныя акуляры. Артыкул пра цікавыя вынікі з’явіўся нядаўна ў часопісе „Behavioral Ecology”.

  • 11.02.2012 - 17:26 | Harrier

    Генетыка эндэмічнага роду папугаяў з астравоў Wallacea, акрамя гісторыі іх узнікнення, дазволіла вылучыць новыя віды.  

  • 10.02.2012 - 19:24 | Harrier

    Нарэшце падведзены вынікі па апісанню невядомых для навукі відаў жывых істот за 2009 год. Дзякуючы цяжкай працы навукоўцаў, якія апісалі і назвалі 19.232 віды,мы наблізіліся да лічбы ў амаль два мільёны відаў, апісаных на Зямлі – калі быць больш дакладнымі, то цяпер нам вядомыя і маюць адпаведныя назвы 1.941.939 відаў, паведамляе State of Observed Species (SOS).

  • 09.02.2012 - 16:11 | Harrier

    А вот уток и прочих водно-болотных птиц члены Западно-Полесского и Брестского областного отделений АПБ решили посчитать зимой. В пятницу 10 февраля планируется провести одновременный учёт зимующих водно-болотных птиц на незамёрзших водоёмах Бреста.

  • 09.02.2012 - 00:07 | Harrier

    Трошкі больш за паўтара месяца застаецца да таго моманту, як на польскай мове выйдзе знакаміты вызначальнік птушак – Collins Bird guide.

  • 07.02.2012 - 22:18 | Harrier

    The Batumi Raptor Count (BRC) seeks a motivated and passionate intern to work with us on developing our conservation and monitoring programmes in the Republic of Georgia.