Viasna-2024 2024

  • 23.11.2020 - 21:47 | Harrier
    Поплаўны лунь – адзін з відаў птушак адкрытых ландшафатаў, які змяншае сваю колькасць у краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. У лунёў шмат праблем і на месцах гнездавання, і на міграцыі, і на месцах зімоўкі ў зоне Сахель у Афрыцы. Каб лепш зразумець што можа негатыўна ўздзейнічаць на від пад час  сезону гнездавання, міжнародная каманда даследчыкаў у рамах шматгадовага праекту Towarzystwа Przyrodniczego "Bocian" з дапамогай сучасных прыладаў сабрала дадзеныя пра асаблівасці палявання віда ва Усходняй Польшчы.
  • 22.11.2020 - 00:52 | Harrier

    Каманда навукоўцаў з універсітэту Каліфорніі (ЗША) упершыню з дапамогай выдатна прадуманых эксперыментаў прадэманстравала, што як мінімум адзін з сацыяльных відаў вераб’іных птушак мае выдатную здольнасць да адрознівання многіх сваіх суседзяў таго ж віду. Аднак не візуальна, а толькі на аснове невялікіх адрозненняў у іх вакалізацыі. Прычым гэта могуць рабіць і самцы, і самкі.

  • 17.11.2020 - 22:33 | Harrier

    Новае даследаванне даказала тое, пра што здагадваліся раней: чайкі, якія жывуць у гарадах, добра ведаюць дзе і ў які час найлепш шукаць ежу. У тым ліку і тую, якая непасрэдна ці ўскосна звязана з актыўнасцю людзей.

  • 16.11.2020 - 19:20 | Harrier

    У некропалях даліны Ніла ў Егіпце былі знойдзены дзесяткі мільёнаў мумій розных дзікіх і свойскіх жывёл. Сярод іх ёсць і шэраг відаў дзікіх птушак, галоўным чынам драпежных і ібісаў, прысвечаных як ахвяры старажытнаегіпецкім багам Горусу, Ра, Тоту. Такая колькасць забітых птушак паставіла пытанне пра іх паходжанне: ці іх спецыяльна разводзілі для ахвяраванняў, ці забівалі ў прыродзе?

  • 09.11.2020 - 16:05 | Harrier
    Не прайшло і месяца з папярэдняга адкрыцця пад Гродна бурай пячураўкі, а каманда бёрдэраў з Мінска ў складзе Натальлі Капорыкавай, Генадзя Ардзюка і Юрыя Шашэнькі знайшла яшчэ адзін новы від для нашай краіны. Ім стаў шэры жаўрук – выпадкова залётны госць з паўднёвых стэпаў.
  • 01.11.2020 - 01:00 | Harrier

    Хаця фрагмент паддзюб’я быў знойдзены каля Антарктыды яшчэ ў 1980-я гады, вызначэнне таксону, да якога адносілася птушка ад якой парэшткі паходзілі, адбылося толькі зараз. Аказалася, што гэта быў прадстаўнік пелагаарнітыдаў (pelagornithid) з размахам крылаў 6,4 метра і ўзростам каля 50 мільёнаў гадоў!

  • 29.10.2020 - 18:45 | Harrier
    Многія віды птушак могуць вярнуцца ў родныя для іх мясціны нават калі апынуцца далёка ад іх і ў зусім незнаёмай ім мясцовасці. Найбольш знакамітыя з такіх відаў – шызыя галубы. Пасля 40 гадоў даследаванняў і стварэння рэгіянальных мап пахаў для некаторых тэрыторый, навукоўцы думаюць, што пахі граюць ключавую ролю ў арыентацыі галубоў.
  • 25.10.2020 - 16:17 | Harrier
    У апошнія дні на Гарадзеншчыне адбыліся дзве важныя арніталагічныя падзеі. І як гэта не дзіўна, яны аказаліся ўскосна звязаныя паміж сабой. І калі пра першы за апошнія некалькі гадоў доказ гнездавання ў нашай краіне сіпухі падрабязны наш расповед яшчэ наперадзе, то пра другую падзею – рэгістрацыю новага для Беларусі віда птушак – бурай пячураўкі (Phylloscopus fuscatus) - расказ ніжэй.
  • 21.10.2020 - 15:48 | Harrier

    Добрае веданне стратэгіі міграцыі і даступнасці месцаў адпачынку пад час пералётаў тых відаў птушак, якім пагражае знікненне, ёсць неабходным для выпрацоўкі і прымянення эфектыўных планаў па іх ахове. Польскія даследчыкі праверылі на аснове ранейшых публікацый, ці неабходныя месцы адпачынку вяртлявай чаротаўцы (Acrocephalus paludicola) у Сахары, ці птушкі могуць пралятаць пустыню без пасадкі?

  • 18.10.2020 - 16:26 | Feather
    Совсем неожиданно возможности современных социальных сетей для международных быстрых контактов и обмена информацией помогли установить интересный научный факт из жизни обыкновенной пустельги.  Сокол, окольцованный и обязательным металлическим, и специальным цветным пластиковым кольцом на юго-западе Беларуси в Бресте, был пойман почти через 100 дней …в Ливии!
  • 14.10.2020 - 22:10 | Harrier
    Пад час пералёту з месца гнездавання на Алясцы на месца зімоўкі ў Новай Зеландыі, малы грыцук за 11 дзён без пасадкі пераадолеў больш 12 тысяч кіламетраў! Гэта новы рэкорд безпасадачнага пералёту. Цікава, што папярэдні таксама належаў малому грыцуку.
  • 13.10.2020 - 15:44 | Harrier
    "Пакажы ўнікальнасць памежжа Польшчы, Беларусі і Украіны” - гэта фотаконкурс ад Цэнтра еўрапейскіх праектаў. Ёсць цудоўныя здымкі прыродных ці культурных з’яў, зробленыя ў нашай краіне і якія хочацца паказаць іншым? Тады запрашаем да ўдзелу!
  • 12.10.2020 - 18:30 | Harrier

    Вельмі важна, каб час размнажэння максімальна адпавядаў аптымальнай колькасці рэсурсаў для адпаведных відаў птушак. Таму розныя аспекты размнажэнне вельмі адчувальныя да розных фактараў навакольнага асяроддзя. Фінскія навукоўцы праверылі: ці адбываюцца змены не толькі пачатку гнездавання розных відаў, але і яго заканчэння ў сезоне.

  • 07.10.2020 - 16:31 | Harrier
    Бажан – шырока распаўсюджаны ў паўднёвай частцы Усходняй Палеарктыкі політыпічны від, для якога прызнаюць 30 падвідаў. Як абарыгенны від, ён насяляе многія краіны і геаграфічныя мясціны, ад Цінхай-Тыбецкага нагор’я ў Кітаі на вышыні да 3500 м над узроўнем мора да паўднёва-усходняй часткі Сібіры, Паўночны Віетнам і Мьянму, Цэнтральную Азію. Варыяцыі апярэння самцоў бажана з розных геаграфічных папуляцый параўнальна значныя і традыцыйна іх аб’ядноўвывалі ў 5 груп.
  • 04.10.2020 - 12:16 | Harrier
    Дзякуючы дадатковаму да металічнага пластыкаваму беламу кальцу на вялікай белай чаплі, адзначанай 16 верасня на востраве Bank у Lower Derwent Valley (Паўночны Йоркшыр), і хуткаму адказу Беларускага цэнтра кальцавання птушак, атрымалася даведацца пра месца кальцавання другой для Вялікабрытаніі прадстаўнічкі віда з Беларусі.