Viasna-2024


  • 21.09.2012 - 00:31 | Harrier

    Рэгіён усходніх Андаў у Перу “падарыў” навукоўцам новы від кабезона з роду Capito, вельмі блізкі да пурпурова-стужкавага кабезона Scarlet-banded Barbet – рэдкага віду з вельмі абмежаваным арэалам, які распаўсюджаны каля 300 км далей на поўнач. Новы від названы кабезон Сіра Sira Barbet C. fitzpatricki.

  • 20.09.2012 - 02:20 | Harrier

    Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) пасля свайго пераможнага вяртання ў 1980-я гады ў многія краіны Еўропы стаў там адным з тых відаў птушак, якія выклікаюць найбольш эмацыянальныя спрэчкі паміж рыбаводамі-рыбакамі і іншай часткай грамадзтва. 

  • 19.09.2012 - 01:29 | Harrier

    На афіцыйным сайце АПБ ptushki.org у адкрытым доступе з’явіліся 9 з 10 нумароў адзінага беларускага навуковага арніталагічнага часопіса Subbuteo.

  • 11.09.2012 - 11:44 | Harrier

    У мінулую суботу і нядзелю, 8-9 верасня, ў Тамашоўскім павеце на Любельшчыне, практычна ля мяжы з Украінай былі заўважаныя і сфатаграфаваныя з аўтамабіля 2 дарослыя асобіны стрэпета (Tetrax tetrax).

  • 10.09.2012 - 13:50 | Harrier

     Пасля народзінаў і росту ў вельмі дажджлівым шатландзкім леце, маладая скапа (Pandion haliaetus) можа апынуцца ў кнігах па арніталогіі. Справа ў тым, што яна ўстанавіла своеасаблівы рэкорд па хуткасці палёту для птушак свайго віду.  

  • 09.09.2012 - 00:19 | Harrier

    Віншуем каманду Merlin, якая перемагла ў сёлетняй гонцы за птушкамі (= Birdrace-2012)! За 12 гадзін спаборніцтваў яна змагла адзначыць 114 відаў птушак.

  • 06.09.2012 - 23:05 | Harrier

    Ніжэй прадстаўлены Спіс камандаў і іх склад, а таксама месца старту (і фінішу).

    Спіс складзены паводле часу атрымання заявак:

  • 05.09.2012 - 15:54 | Harrier

     Накануне встречи с руководителями стран АТЭС во Владивостоке президент России Владимир Путин возглавит полет косяка исчезающих журавлей-стерхов (Grus leucogeranus) на Ямале.

  • 05.09.2012 - 00:40 | Harrier

     Некаторыя птушкі, як аказалася, сапраўды “развітваюцца” з памерлымі асобінамі свайго віду.

  • 04.09.2012 - 18:31 | Harrier

     

    Ужо традыцыйна, ў чацвёрты раз наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз прадстаўлены бельгійскімі бёдуотчарамі.

    Узнагароду – самы лепшы і самы сучасны вызначальнік птушак Еўропы „Collins Bird Guide”на англійскай мове (другое, перапрацаванае выданне, якое ўбачыла свет у 2010 годзе) і ў цвёрдай вокладцы атрымае тая каманда, за рэпартаж якой у раздзеле Нашы назіранні прагаласуе найбольш зарэгістраваных карыстальнікаў.

  • 03.09.2012 - 00:59 | Harrier

     Пасля гадавога перапынку ў Паўднёва-Усходняй Польшчы на Любельшчызне другі раз у гісторыі гэтай краіны адзначылі гнездаванне барадатай кугакаўкі (Strix nebulosa). Ў гэты раз было знойдзена ажно 8 гнёздаў. 

  • 03.09.2012 - 00:20 | Harrier

     Ажно два раней невядомых для навукі віды соваў былі апісаныя на Філіпінах. 

    Яны былі адкрытыя пасля шматгадовых арніталагічных даследаванняў, пад час якіх аналізаваліся галасы соваў, якія першапачаткова адносілі да філіпінскай шуляковай савы Philippine hawk-owl (Ninox philippensis). (Гэты від цяпер прызнаецца аб’ядноўваючым 7 блізкакрэўных відаў.) 

  • 31.08.2012 - 16:56 | Harrier

     Сардэчна віншуем Яўгена Сліжа і Рыму Ушкевіч з нараджэннем сынка!

    Маленькі Сцяпан з'явіўся на свет 29 жніўня.

    Яўген - адзін з заснавальнікаў і пастаянны мадэратар нашага сайту. Акрамя гэтага ён арнітолаг, актыўны бёдуотчар, кальцавальнік птушак і падарожнік, даўні сябра АПБ.

    Малышу зычым найперш здароўя і вытрымкі, а шчаслівым бацькам больш новых і прыемных уражанняў пад час гадавання і выхавання будучага бёдуотчара.

     

    Сябры і калегі

  • 31.08.2012 - 00:50 | Harrier

    19 жніўня ў Інданэзіі адбылася гістарычная падзея – сусветны лідэр бёдуотчараў Том Галлік (Tom Gullick) адзначыў там свой 9-ці тысячны від птушак – садавінную туркаўку Ўоллеса Wallace’s Fruit-Dove Ptilinopus wallacii. Гэты эндэмічны від ён убачыў і занёс у свoй жыццёвы Cпіс на востраве Yamdena (астравы Tanimbar).

  • 30.08.2012 - 17:54 | Harrier

    Астраўная форма шырокараспаўсюджанага азіяцкага віду баблераў цяпер абвешчана поўнапраўным відам і эндэмікам Кітаю.