Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля: Купаемся!

Я прыйшоў здымаць зімародка, але ён усё не прылятаў. На павароце Нёмана палявала мая знаёмая маладая шэрая чапля (Ardea cinerea). Але да яе было далёка і фатаграфаваць яе не мела сэнсу. Потым яна прапала, зімародка не было і я вырашыў вяртацца дахаты.

На шляху дадому я зірнуў на астраўкі па цэнтру ракі - там з'явіўся новы камень вялікага памеру, які аказаўся ... шэрай чапляй!

Тая самая маладая птушка сядзела зусім адкрыта і напалову ў вадзе. Выглядала гэта нязвыкла, бо звычайна чаплі стараюцца не заходзіць у ваду так глыбока, каб магла намокнуць пер'е вышэй доўгіх ног.

Таму тое, што будзе адбывацца далей, было нецяжка здагадацца - чапля будзе купацца!

Ні разу дагэтуль я такога не назіраў, і наступныя 4-5 старанных плюханняў у вадзе паказалі чым купанне чаплі падобнае і чым адрозніваецца ад падобных водных працэдур іншых птушак. Чапля перамяшчалася паміж астарўкамі, але купанне працягвалася.

21-09-2020, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары