Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя вароны: Не, мы не траваядныя

Шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix), які іншыя крумкачовыя, усеядныя птушкі. Але гэта не значыць, што яны ядуць траву,ды яшчэ сухую.

Таму як толькі ўбачыў, як вароны збіраюць і вырываюць сухую траву на беразе Нёмана, растлумачыць іх паводзіны аказался лёгка - птушкі насілі 'здабычу' ва ўжо пабудаванае гняздо.

https://youtu.be/4nEr7QE3gyo

Цікава, што рабіла гэта пераважна адна з птушак пары, іншая ці то маральна дапамагала ёй, ці кантралявала - ці правільна ідзе працэс збору гнездавога матэрыялу і ці тое, што трэба, збіраецца? )

Хто быў збіральшчыкам, а хто - дапамагаў ,jkmi маральна, не ведаю. Галоўнае, што птушкі разам прыляталі на гняздо і ўкладвалі прынесенае.

03-04-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Добрая ідэя, але лішняй камеры для варон, на жаль, няма.

І гняздуюць яны параўнальна хутка і ў сярэдзіне-канцы мая птушаняты ўжо павыпрыгваюць з гнязда.