Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шуляк-карагольчык: у горадзе нясмелым няма месца

Пачалася вясна, хаця і няспешна. Калі я праходзіў побач з адным домам, убачыў каля яго першыя сёлетнія падснежнікі і пасля абеду вырашыў вярнуцца, каб сфатаграфаваць. Так што без тых кветачак не было і гэтай фотагісторыі)

Я вярнуўся туды з фоцікам, прысеў, выбраў добры ракурс і зрабіў 3 здымкі, як збоку пачуў яўна не звычайны, раптоўны  ўзлёт некалькіх шызых галубоў, і амаль адначасова пачалі запалошна крычаць шэрыя вароны.

Я зразумеў, што нейкі драпежнік яўна некага схапіў, прычым побач са мной. Аднак галуба ці варону і хто гэта зрабіў?

З-за прыпаркаваных аўто пачало вылятаць светлае пер'е галуба і там, на асфальце, сядзеў са сваёй ахвярай шуляк-карагольчык (Accipiter nisus)!

І тут я ўзрадаваўся, што ўсё гэта бачу з такой блізкай адлегласці і што ў руках у мяне фоцік!

Недалёка ад гэтага месца знаходзіцца папулярная прадуктовая крама, туды-сюды пастаянна ходзяць людзі  і акрамя мяне што здарылася нешта цікавае заўважылі яшчэ трое.  Жанчыне, якая паспрабавала прагнаць шуляка, я адразу крыкнуў каб яна гэтага не рабіла і яна без ахвоты пайшла далей. Мужчыне, які сказаў што "шкада галуба" я сказаў, што купіць каўбасу ў краме шуляк не можа, мяне падтрымаў трэці сведка атакі і ўсё засталося так , як і павінна быць - без перашкодаў для паспяховага драпежніка. Яны пайшлі па сваіх справах, а я працягнуў здымаць.

Аднак у любым выпадку шуляк быў з галубом не далей, чым метраў 15 ад людзей. Спачатку ён нават паспрабаваў падняць галуба, але яўна не атрымалася і ён пачаў яго, яшчэ жывога, ашчыпваць. Агаломшаны нападам голуб асабліва не супраціўляўся, але калі драпежнік дайшоў да пер'я на галаве, паспрабаваў вырвацца і пацягнуў шуляка на сабе асабліва не разумеючы - куды. Усё гэта добра бачна на відэа:

https://youtu.be/DkD2PxD94Lw

Яны спачатку прыпыніліся перад бардзюрам, потым - у куце агароджы, а апошнім прыпынкам аказалася правільна паверутае пярэдняе кола прыпаркаванага джыпа, дзе карагольчык і пачаў ужо сапраўды есці, а не толькі ашчыпваць ахвяру. Я паздымаў іх з розных ракурсаў і заставіў смелага драпежніка ў спакоі пад машынай - ён яўна заслужыў свой шыкоўны, хаця і вельмі рызыкоўны абед.

04-03-3031, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары