Сінхронныя ўлікі вадаплаваючых птушак. Мінск 2011

  

   Колькі вадаплаваючых птушак застаецца на зімоўку ў Менску? Менавіта на вырашэнне гэтага пытання накіравана акцыя сінхроннага падліку вадаплаваючх птушак у межах горада. Арганізатарамі дадзенай акцыі выступілі лабараторыя арніталогіі "НПЦ па біярэсурсах" НАН і офіс АПБ. Лічэнні плануецца правесці на ўсіх незамярзаючых адрэзках ракі Свіслач, а таксама на ачышчальным комплексе ў мікрараёне Шабаны. Для гэтых мэт арганізавана некалькі груп арнітолагаў, якія атрымалі пэўныя адрэзкі Свіслачы для лічэння, у сваю чаргу ўсе ахвотныя паўдзельнічаць ва ўліках могуць далучыцца да любой з груп. 

   Такая акцыя праводзіцца ўпершыню, а пра вынікі якія плануецца атрымаць пад час яе распавёў адзін з арганізатараў Іван Багдановіч: "Перш за ўсё мы плануем атрымаць поўныя ўлікі вадаплаваючых птушак на тэрыторыі горада Мінска, а таксама сумежных тэрыторый. На аснове атрыманых дадзеных будзе пабудавана мапа размяркавання зімуючых птушак. Мы спадзяемся, што дадзеная акцыя стане штогадовай, і дазволіць праводзіць сталы маніторынг зімуючых птушак. Немалаважнай мэтай з'яўляецца "апрабацыя" методыкі правядзення такіх сінхронных улікаў, і дальнейшае яе выкарыстанне ў іншых буйных гарадах Белаурсі. Дадаткова, ўлікоўшчыкі будуць звяртаць увагу на птушак з кольцамі, бо ў Менску шмат птушак акальцавана супрацоўнікамі лабараторыі арніталогіі і птушак акальцаваных ў іншых месцах, гэта дазволіць вызначыць з якіх мясцін яны сюды прыляцелі." 

   З атрыманымі вынікамі сінхронных улікаў наведвальнікі сайта змогуць пазнаёміцца ўжо на гэтым тыдні.

Мапа размяркавання груп з кантактнай інфармацыяй (каб з'явілася інфармацыя, трэба націснуць на гузік).


Просмотреть Сінхронныя ўлікі вадаплаваючых птушак у Менску-2011 на карте большего размера

Далучыцца да групы можна будзе папярэдне звязаўшыся з кардынатарам той ці іншай групы. У бліжэйшыя гадзіны інфармацыя можа быць зменена, сачыце за абнаўленнямі. Па ўсіх пытаннях звязаных з улікамі можна звяртацца да Івана Багдановіча (+37529 8083770).

Comments

 АВ, спадзяюся, што вас ужо адпусціла, я сам даведаўся не так даўно, таму зрабіў што змог, каб гэта магло стаць не толькі прафісійнымі ўлікамі, але сапраўднай акцыяй. 

 hi-astacusПа тэхнічных прычынах не маю яго нумар зараз, таму пакіну пошту kitelden@gmail.com

АВ (госць) - 22.02.2011 - 15:06

я прибалдел от акции. Живя в минске, узнать о ней за 1 день? Кто из волонтеров в будний день сможет к ней присоединиться? Это не акция, а профессиональный учет, надо называть вещи своими именами. Давайте в след. году сделаем по другому! А почему в Шабанах нет точки? Там на очистных охрана требует письма из НАН и согласований, там бы посчитать. Там и коньки и трясогузки могут быть.

Падрыхтоўка кульгае. Але на будучыню ідэя добрая.

Мы сёлета ў Горадні не змаглі па розных прычынах адначасовыя ўлікі зрабіць на Нёмане  і Ласасянцы з ачышчальнымі сажалкамі. А шкада...

 :-)

пусть это будут и вторичные виды, т.к. упор всё же на водоплавающие, но могли бы и встретиться.....

Насчёт подготовки и оповещения (анонсирования), уже.. большой минус!

Будем ждать неожиданных встреч и результатов!!

Успехов!