Нашы назіранні

  • 24-05-2009 Маслабаза-Русота-Малышчына: зязюлі і садовыя стрынаткі

    25.05.2009 | Harrier

        Пасьля абеду выбраўся на птушак. Надвор’е было няўстойлівае, таму ўзяў дадатковую куртку (аб чым не пашкадаваў…). Адразу каля пераезду сьпявала шэрая леска, седзячы на провадзе. Добрага працяглага фільміка з ёй я пакуль не маю, таму вырашыў паспрабаваць падайсьці да гэтай. Аднак птушка не захацела здымацца і пералятала далей як я падыходзіў. Тут нечакана з высокай травы недалёка ад шашы пачаў крычаць дзяркач, і я вырашыў крочыць далей.

    Чытаць далей
  • 23-05-2009 Клікуны загнездавалі на Грайна?

    23.05.2009 | Harrier

        Сёньня, не гледзячы на зусім не спрыяльнае для поля надвор’е, Алег Созінаў са студэнтамі даследаваў на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач” каля в.Грайна мясцовую балотную флору. Толькі зьлевага боку ад шашы, па яго словах, яны вызначалі каля 100 відаў расьлін!  І гэта на больш роўнай і рэгулярна скашваемай (хаця б часткова) частцы нізіннага балота.

    Чытаць далей
  • Чапля-лазянік на сажалках "Азота"

    22.05.2009 | Harrier

    Учора, 21-05-2009, Жорж Гулеўскі і Мікалай Гулінскі адзначылі на адной з сажалак Азота ў в.Беражаны 2 чаплі-лазяніка (Ixobrychus minutus), прычым адбылося гэта двойчы каля зарасьнікаў вярбы. Патэнцыйнае месца гнездаваньня?

    Чытаць далей
  • Вусатыя сініцы выляцелі!

    21.05.2009 | Harrier

    Першы вывадак вусатых сініц заўважыў на самай вялікай сажалцы "Азота" пазаўчора Сяргей Чарапіца. Сёньня, 21 траўня, трох птушанят у трысьняговых зарасьцях каля першай сажалкі, якіх кармілі бацькі, адзначылі Жорж Гулеўскі і Мікалай Гулінскі. Першаму атрымалася сфатаграфаваць жвавых сінічак якія яшчэ не маюць "вусоў".

    Здымак Жоржа Гулеўскага

    Чытаць далей
  • Птушкі з Віцебшчыны. Дапамажыце вызначыць

    21.05.2009 | Harrier

    Па просьбе аднаго з нашых карыстальнікаў выкладаю здымкі дзьвюх птушак. Дапамажыце вызначыць. На форуме здымкі не далучаюцца да паведамленьня, таму прыйшлося карыстацца Назіраньнямі...

    Чытаць далей
  • 18-05-2009 Баранавічы-Адамавічы-Міцкевічы-Навумавічы-Загараны-сажалкі Гроднаводаканалу

    20.05.2009 | Harrier

        Зранку туман, па 11 гадзінах сонейка і цяпло.

        Насамрэч птушкі, вартыя ўвагі, пачаліся нашмат раней, чым я чакаў. А практычна на даху суседняга дому сьпяваў самец звычайнай рудахвосткі. Прыйшлося раскласьці трубу і зрабіць 3 фільмікі. Напэўна мой мінулагодні знаёмы, які карміў сваё птушаня-злётка як раз насупраць нашых вокнаў і я зрабіў яму і яго нашчадку безьліч фільмікаў і здымкаў.

    Чытаць далей
  • Што за птушка?

    18.05.2009 | Harrier

    Сёньня, 18-05-2009 зрабіў даволі працяглы маршрут, які ўрэшце рэшт завяршыўся новым відам. Але пра гэта ў настцпны раз. Зараз жа хацеў бы выкласьці здымкі з фільмікаў невялікай вераб'інай птушкі - памерам прыкладна з лугавога ерчыка, але хвост даўжэйшы за яго і большы, чым бачна на здымках. Сядзела на адкрытым месцы пасярод палёў недалёка ад дарогі, сьпявала невыразную і ціхую песеньку паміж Загаранамі і Ўлькаўцамі. Хто гэта можа быць?

    Чытаць далей
  • Невялічкая гісторыя пра кальцо...

    17.05.2009 | Kiolk

         Усё пачалося з назіранняў і фотаздымкаў Жоржа. Пры прачытанні яго назірання “Наконец-то появились мигранты!”, я заўважыў на адным з фотаздымкаў баталёна на галёнцы кальцо. Сэрца адразу затухкала хутчэй, па той прычыне, што кальцо было менавіта не галёнцы, а не на цэўку (як прынята ў Беларусі), таму стала зразумела, што птушка была акальцавана паза яе межах.

    Чытаць далей
  • Бесстрашные ушастики. 13.05.2009

    16.05.2009 | Natura_list

     Нет, здесь речь пойдет не об ушастых совах! И вовсе не о совах, а о всем известных зверьках, чье поведение в природе отлично характеризует беларусское название их родичей - кроликов. 

    Прибыл я значит на место расположения своего квадрата в окрестностях д. Тюхиничи, вылез из маршрутки и пошибовал по пахоте проводить мониториг обычных видов птиц (см. "Мой квадрат" у harriera 13/05/09). Первая часть маршрута особо интересного не показала, разве что зуйков с признаками беспокойства у гнезда. Много было полевых жаворонков. Вторая часть маршрута выпала на пойму р. Лесной, частично перепаханую под зерновые, частично - натуральный луг. Здесь уже жалобными криками меня встретили веретенники, чибисы и травники, вспугнул из-под ног коростеля. Только бекасов не отметил, как в прошлом году... В нескольких местах пели барсучки, еще какие-то славки (серая или завирушка, не смог вспомнить - это меня немного разозлило), вспугнул из-под ног зайца.

    Чытаць далей
  • Тушамля-чорныя буслы

    15.05.2009 | Luna
    Сёння вырашыў схадзіць паглядзець што робіцца на рэчцы,бо не быў там здаецца з тыдзень.Вельмі хацеў пабачыць што-небудзь з кулікоў,але,акрамя бакасаў нічога не было.Мабыць з два часа хадзіў,так і нічога не пабачыў!З дрэнным настроем вяртаўся дамоў.Шмат было крыжанак,белых буслоў...але на іх нават не звяртаў увагі.Але тут пабачыў шэрую чаплю,прысядаючы,пачаў падыходзіць бліжэй і тут я ўбачыў...Разам з шэрымі чаплі на полі сілкаваліся чорныя буслы...Пачаў лічыць 1,2,3...10.На полі было 10 чорных буслоў,і пяць шэрых чапляў.Вось дык пашанцавала!!!Чытаць далей