Нашы назіранні

  • Мой квадрат 13-05-2009

    13.05.2009 | Harrier

    Сёньня нарэшце выбраўся на свой квадрат, які знаходзіцца ля хутара Юзэфоўка. Што за квадрат і чаму ён мой? Справа ў тым, што з 2007 году Беларусь праз сябраў АПБ далучылася да агульнаэўрапейскай праграмы па маніторынгу звычайных гняздуючых відаў птушак (скарочана –СВМ). Для таго, каб маніторынг адбываўся, патрэбны адпаведныя тэрыторыі і ўлікі. Было вырашана ўзяць без зьменаў брытанскую мэтодыку па правядзеньню падвойных улікаў штосезон на 2 трансэктах у квадратах 1х1 км.

    Чытаць далей
  • Воблака сьвіргулеў

    13.05.2009 | Harrier

    Учора, 12-05-2009 пад час выгульваньня шчанючка назіраў цікавую з’яву. Увечары, пасьля моцнага дажджу, які йшоў амаль цэлы дзень, я заўважыў над Нёманам зграйку птушак. Быў без бінокля і вырашыў пачакаць, пакуль птушкі пераляцяць на наш бераг, каб іх разгледзець з бліжэйшай адлегласьці. Але птушкі чамусьці не набліжаліся і ляталі, як аказалася, над Нёманам вялікім воблакам. Шпакоў давялося адкінуць як варыянт адразу. А калі прыгледзеўся пільней – зразумеў, што гэта сьвіргулі – 200-250 птушак – харчуюцца без усялякіх звычайных для іх пранізьлівых крыкаў на вышыні 100-120 м над вадой, лятаюць недалёка адзін ад аднаго. Такую зграю для гэтага віду назіраў упершыню.

    Чытаць далей
  • Вечера в палатке близ Грайно.

    11.05.2009 | Raven

    А вообще нам с Kiolk-ом везёт: снова полная луна, как в ту ночь пятницы 13, погода тёплая, ветра а вокруг всё живое, из сумерек доносятся шорохи, голоса ночных животных, а особенно радует беззаботная песня вертлявой камышёвки… Но началось всё гораздо раньше. Так вот, пережив ещё одну неделю в университете я с радостью принял предложение Kiolk-а половить птиц около Грайно (территория ТВП «Гродненская Свислочь») с 8на 9 мая . До места добрались без приключений и решили для начала осмотреться. Осока ещё не поднялась, поэтому идти по болоту было не очень сложно. По пути мы слышали несколько поющих барсучков, соловьиных и обыкновенных сверчков, дроздовидную камышевку, несколько токующих бекасов, но надежда услышать вертлявую камышевку (хотя и рановато) не оправдалась. По мере нашего продвижения к противоположному краю болота биоразнообразие начало увеличиваться: из-под ног взлетело несколько крякв, вокруг токовали бекасы, где-то раздавались характерные посвистывания фи-фи, по окраине поля гуляло три больших веретенника… А вот и неприятный сюрприз – поле-то на территории заказника. Как и в прошлом году, окраину болота распахали.

    Чытаць далей
  • Кальцо баталёна – цікавы працяг

    11.05.2009 | Harrier

    Як я ўжо адзначыў у кам\энтарах, учора (10-05-2009) Жоржу Гулеўскаму пашчасьціла зрабіць здымак таго ж самца баталёна (які кульгае на акальцаваную нагу) ў той момант, як птушка часала сабе галаву. На жаль, пад час фатаграфаваньня Жорж забыў адключыць фармат РАВ, таму паглядзець доўгачаканае фота атрымалася толькі пасьля наведаньня фотастудыі і пераводу здымка ў ДЖПЭГ.

    Кальцо атрымалася добра бачным, ПА КАВАЛКАХ ТЭКСТУ мы можам сцьвярджаць, што акальцаваны ён быў у Нідэрляндах: VOGFLTREKSTATION ARNHEM HOLLAND з лічбаў бачныя ..151.. Акрамя гэтага самца, яшчэ 5 спрабавалі заляцацца перад 4-5 самкамі, часам адзначаліся рытуальныя бойкі. Частка птушак пералятала с сажалак Азота на сажалкі гарадзкіх ачышчальных збудаваньняў бліжэй да Зарачанкі. Ўвечары прыляцелі на сажалкі і 2 вялікіх грыцука. Здымкі Жоржа ГулеўскагаЧытаць далей
  • Кальцо баталёна

    10.05.2009 | Harrier

    Вось што атрымалася з павелічэньнем здымка.

    Акрамя 0 ў другой  строчцы, я, напрыклад, нічога не бачу. Але калі птушак перад кальцаваньнем здымалі або апісвалі ўбор, з-за непаўторнасьці кожнага самца можна было б паспрабаваць даведацца адкуль да нас заляцеў гэты прыгажун.

    Здымак Жоржа Гулеўскага.

    Чытаць далей
  • Наконец-то появились мигранты!

    09.05.2009 | Harrier

    Два месяца все фотографы-натуралисты ждали с фотоаппаратами наготове куликов с зимовки. Каждый день мы перезванивались и спрашивали одно и то же: «Ну что, не появились? Странно…»

    Чытаць далей
  • 27-04-2009: Лідзкі раён, кулікі

    27.04.2009 | Harrier

    Сёньня ўпершыню ў гэтым годзе Oh-Voegel адзначыў на Лідчыне куліка-цякуна (Tringa glareola), ластаўку-зямлянку (Riparia riparia), салаўя (Luscinia luscinia), баталёнаў (Philomachus pugnax), чорную крычку (Chlidonias niger), куліка-селянца (Tringa nebularia).

    На здымку Oh-Voegel’я з мінулага года кулік-селянец.Чытаць далей
  • 23-04-2009: Лідзкі раён – вада падае, птушак больш

    24.04.2009 | Harrier

    Сёньня Oh-Voegel упершыню адзначыў пячуравак-трашчолак (Ph. sibilatrix) і рачную крычку. Вада ў Нёмане пачала хутка падаць, з’явіліся астраўкі, адразу пабольшала кулікоў-перавозчыкаў, малых зуйкоў, з’явіліся кулікі-случкі. Стала больш качак-чырак, усе яны па парах. Прапалі качкі-сьвіцьвы і кралька.

    Лётаюць балотныя і поплаўныя луні. На здымку Oh-Voegel`я з пазамінулага году рачная крычка.Чытаць далей
  • Рэстран пад вакном

    23.04.2009 | Harrier

    Сёньня зусім нечакана з вакна кухні заўважыў адразу дзьвюх эўрапейскіх ўюркоў (Serinus serinus), якія пасьпешліва нешта зьбіралі ў невысокай зялёнай расьліннасьці. Я хуценька схадзіў за трубой, узяў фоцік і стаў здымаць незвычайную пірушку. Ўся сям’я з захапленьнем глядзела за імі разам са мной. Ніколі раней мы не бачылі іх так блізка!

    Чытаць далей
  • 19-04-2009. Лідзкі раён: яшчэ 2 новых віда

    20.04.2009 | Harrier

    Сёньня Oh-Voegel на Лідчыне адзначыў лесак-завірушак (Sylvia curucca), пару лугавых ерчыкаў (Saxicola rubetra) і, нарэшце, пачуў зязюлю. 

    На яго мінулагодім здымку лугавы ерчык.

    Чытаць далей