Нашы назіранні

  • Дзіўная сустрэча

    27.03.2009 | Luna
    Вось гэтых клікуноў я убачыў на кукурузе разам з шэрымі гусямі і жураўлямі ў панядзелак.Назіранне было зроблена ў вёсках Ціхаволя-Тушамля,Свіслацкага раёнаЧытаць далей
  • Грайна 26-03-2009: клікуны, жураўлі, гусі

    27.03.2009 | Harrier
    Прыкладна па 30 хвілін у 13 і 18 гадзін. Разам з Мікалаем і Віктарам Гулінскім і Валодзей Вінчэўскім. Сёньня па дарозе ў В.Бераставіцу прыпыніліся на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач”, больш вядомую пад назвай бліжэйшай вёсачкі Грайна. Як раз пайшоў сьнег, дзьмуў паўночны вецер, але мы не пашкадавалі! Адразу пасьля выйсьця з машыны пачулі песьні 2-3 самцоў стрынатак-чаротавак, якія пераляталі парамі недалёка ад дарогі. Гэта быў неблагі пачатак. Праз якую хвіліну нечакана пачулі ясны і гучны голас “ху-пу ху-пу”. Ад нечаканасьці нават засумневаліся – ўдод? так рана? Ці гэта магчыма? Але птушка не паленавалася пракрычаць яшчэ колькі разоў, і сумненьняў не засталося. Хто гэта быў насамрэч, я даведаўся толькі пад час чарговага сюды візыту - 29-03. Ў гэты ж час з другога боку праляцелі 8 шэрых чапляў і селі ў пакрытае вадой балота, за імі пераляцелі да дрэваў два канюха-мышалова. Раптам нешта вялікае і белае мільганула неадлёка ад дарогі бліжэй да ракі і пачуліся гартанныя гучныя крыкі, нібыта гучна ва ўвесь голас сварыліся калгаснікі. Лебедзі! Клікуны! Пакуль я наводзіў трубу, каб упэўніцца ў гэтым, Мікалай Іванавіч быў ужо амаль насупраць іх м 300 ад мяне. Большая частка балота была пад вадой – прыгажосьць! І сапраўды, гэта былі клікуны, але разам з шыпунамі. Агулам налічылі 15 клікуноў і 17 шыпуноў, па адной пары тых і другіх аддзяліліся ад асноўнага натоўпу і адляцелі ўбок. Раптам я заўважыў уверсе ладны клін і пачаў крычаць МГ, каб той здымаў, бо птушкі ляцелі не надта высока і набліжаліся – 30 шэрых журавоў міналі нас, а за імі гусі118 і 35, ладная чародка нейкіх каачк праляцела ўдалечыні, кнігаўкі такавалі над узараным кавалкам балота. Але нам трэба было адвесьці фотавыставу, і мы рушылі далей. На адваротным шляху, вечарам, лебедзі чакалі нас, і мы змаглі паздымаць іх на фоне заходзячага сонца і прыгожага неба, якое выдатна адлюстроўвалася ў вадзе. Але перад гэтым, каля в.Ярмолічы якраз за балотам нам пашчасьціла ўбачыць перашаг ў гэтым годзе белага бусла ды назіраць надзвычай вялікую групу драздоў-піскуноў, якія радком сядзелі як шпакі на правадах і навакольных дрэвах. Мае падлікі далі ўнушальную лічбу – паміж 600 і 700 птушак. Але пакуль я даставаў фоцік, яны амаль усе зьляцелі на зямлю, а іх месца занялі каля 300 шпакоў. Шчэ МГ адзначыў вялікага баклана. Пачало цямнець, і мы вымушаны былі з’ехаць. Але засталіся прыгожыя здымкі, фільмікі і моцныя ўражаньні. Я ўсё больш і больш люблю Грайна!Чытаць далей
  • Клопаты шэрай вароны

    25.03.2009 | Harrier

    Сёньня зранку недалёка ад хаты заўважыў дзьвюх шэрых варон, якія сядзелі на старой грушы. Калі я праходзіў каля іх, адна з птушак як раз заламала (!) выступаючую з тоўстай галіны галінку см 50-60 агульнай даўжынёй. Галінка зьвесілася ўніз, але не ўпала, тады варона пачала дзяўбаць яе дзюбай як капьём, час ад часу спрабуючы адарваць. Прыкладна секунд праз 20 у яе гэта атрымалася, яна прытрымала галінку ў нагах і перахапіла дзюбай, зьляцела на зямлю, дзе зноў прыладжвалася дзюбай каб схапіць галінку зручней.

    Другая варона пад час "аддзяленьня" пераскочыла і села ў см 50 ад працаўніцы, пасьля адлёту яе застался на дрэве.

    Варона з галінкай адляцела м 500 і села з ёй (адпачываць?) на дах двухпавярховага дома. Працягу не бачыў.

    Я заўсёды думаў, што птушкі зьбіраюць ужо апалыя галінкі дрэваў для гнёздаў, такі актыўны залом мяне ўразіў. Можа менавіта гэтай загнутай амаль паўколам канструкцыі і не хапала вароне для ўмацаваньня гнязда?

    ПС Варона зьверху з фільміка, канешне, не тая, пра якую я напісаў...

    Чытаць далей
  • 22-03-2008 Русота, цікавы працяг

    24.03.2009 | Harrier

    Толькі цяпер знайшоў час, каб дапісаць свае назіраньні (пачатак гл. тут: http://www.newmediaworld.info/bird/naziranni/120)

    Чытаць далей
  • Панядзелкавы марафон

    24.03.2009 | Kiolk

        У нядзелю выдалася адносна добрае надвор’е і мы вырашылі працягнуць начныя ўлікі соў. Як і папярэднія разы, мы працягнулі даследванне  тэрыторыі заказніка “Азёры”.

        На адной з кропак, на голас самца вушастай савы адгукнулася самка, таксама і касматаногі сыч, які падляцеў даволі блізка да нас і працягваў яшчэ доўга крычаць.

    Чытаць далей
  • Лёд тронулся.

    24.03.2009 | Raven

    Как уже говорилось, на Гродненщине начался цикл экскурсий для всех желающих. Надо сказать, что на первую экскурсию 15 марта «желающих» нашлось немного. Так что экскурсию провёл сам для себя. Зато с полной уверенностью могу сказать, что все участники (точнее, участник) экскурсии остались довольны.

    Чытаць далей
  • Здымак, які мог стаць адкрыццём…

    23.03.2009 | Harrier

        Пасьля нечаканага назірання горнай пліскі ў Беларусі, зробленага Дзянісам Кіцелем на пры канцы мінулага году (падрабязьней гл. гісторыю адкрыцця новага для нашай краіны віда тут: http://newmediaworld.info/bird/content/32 ), гарадзенскія бёдуотчары вырашылі праглядзець “старыя здымкі” – можа гэты від мы назіралі раней за берасцейскіх калег?

    Чытаць далей
  • Русота, 22-03-2009, або Дзень пустальгі

    23.03.2009 | Harrier

    Анансаваная на нашым сайце экскурсія пачалася не вельмі ўдала: зранку па небу беглі хмары, з якіх павінен быў пайсьці сьнег. І ён пасыпаў амаль адразу, як я зьвярнуў на дарогу уздоўж Гажанкі. Але дзіўная справа! Густы сьнег з моцным ветрам не перашкодзіў спачатку 4, потым 5, а яшчэ праз хвіліну 6 кнігаўкам, якія сваім выкрутасным палётам і працяглыі крыкамі такавалі над пажухлай шматгадовай травой.

    Чытаць далей
  • Суботні марафон

    22.03.2009 | Kiolk

     У суботу вырашыў прайсціся па месцах інтэнсіўнага пралёта птушак. Па такому надвор’ю разлічваць на шмат што не прыходзілася, але мне больш хацелася паглядзець некаторыя вядомыя і новыя мясціны. Спланаваны маршрут атрымаўся даволі доўгі.

    Чытаць далей
  • Навошта жаўруку рогі?

    21.03.2009 | Kiolk

    Пасля лекцый вырашыў з’ездзіць на адно з цікавых месцаў Гарадзеншчыны (у арніталагічным плане) і паглядзець на адзнакі вясны, якая на некалькі дзён ужо завітвала да нас.

    Надвор’е, нейкае памежнае: ці вясна, ці яшчэ зіма. Так і з птушкамі: на адным дрэве спяваюць гілі,  ім у адказ на суседнім берасцянкі. Па дарозе да ачышчальных сажалак сустрэў стайку палявых жаўрукоў, якая моўчкі адляцела ад дарогі. Не даходзячы да сажалак, заўважыў невлічку стайку птушак, якая весела перабягала па полю ў пошуках жамяры і зерня, калі  прыглядзеўся, дык быў вельмі здзіўлены, гэта былі рагатыя жаўрукі (Eremophila alpestris) Птушак 20 харчавалася на поле і час ад часу пераляталі . Рагаты жаўрук, стаў новым відам птушак для мяне.

    Чытаць далей