Сокал-Пустальга LIVE-2023: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2023: Brest, Belarus 14-ы сезон :: 14th season

Kestrel nestlings, See you next season!

 
5 6
27-04-2023 29-04-2023 30-04-2023 02-05-2023 04-05-2023 06-05-2023
 
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
30-05-2023 30-05-2023 30-05-2023 31-05-2023 01-06-2023 03-06-2023
         

Comments

Вячэра адбылася з ужо амаль прывычным падзелам роляў:

спачатку старэйшы малы выхапіў палёўку ў самца, але сам нічога не змог з ёй зрабіць.

птушкі

Тады самец падбег і пакарміў яго, хаця валлё ў птушаня і так было поўнае і яўна выпірала.

птушкі

птушкі

Малодшы ж пастаяў побач, але ў працэс падзелу здабычы не ўмешваўся.

Старэйшы вырваў палёўку ў самца, але ні разрваць сам, ні праглынуць не даў рады і кінуў.

птушкі

Тады прыбег самец, падняў і аддаў яе малодшаму. Але і той не даў рады яе з'есці.

птушкі

Тады прыляцела самка, якая яўна сядзела недзе недалёка ад гнездавой нішы, паглядзела на ўсё гэта і ...адляцела)

птушкі

Заўважылася, што самка ўчора і сёння некалькі разоў прыносіла на гняздо нешта вельмі дробнае - аднаму птушаняці на адзін каўток - але не могу разабраць, што.

У 12:52 самец прынёс палёўку, якую выхапіў старэйшы малы. Самец пасля гэтага некалькі разоў спрабаваў забраць і раздзяліць здабычу, але яна пераходзіла з лап у лапы птушанят і на працягу 5 хвілін  нічога ў яго не атрымалася. У рэшце рэшт самец адляцеў, а ці змаглі птушаняты самі парваць палёўку засталося невядомым.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

 

...Адляцеў, адразу ж вярнуўся і, мяркуючы па ўсім, усё-ткі падзяліў тую палёўку пад камерай. Ці нейкую іншую палёўку  - але нешта падзяліў. Відаць, мала было, бо на другое развітанне старэйшае птушаня спрабавала падсілкавацца бацькавым хвастом...

Самка ўжо спрабуе не ўмешвацца ў падзел здабычы на гняздзе паміж птушанятамі. Але часам ён адбываецца нечакана: самка прыляцела пустой на гняздо, на якім ужо ляжалі 3 (!) палёўкі, на якіх малыя не звярталі ўвагі. У выніку пераходу палёвак з лап у лапы птушанят і самкі ёй усё ж прыйшлося забіраць, падбіраць непраглочанае і разрываць здабычу для малых: 

птушкі

птушкі

птушкі

Сёння нарэшце мне ўдалося адсачыць галубоў, якія гняздуюцца пад другой камерай! Там усё настолькі таямнічае, што кожны раз відаць толькі кавалачак хваста... Аднак сёння я ўпершыню ўбачыла змену партнёраў на яйках :)

zmiana 2

zmoana 3

 

 

zmiana 1

Уважаемые орнитологи!
Самка ведет себя странно. Возможно, слышит крысу. Мог бы кто-нибудь проверить, не прогрызает ли крыса вновь?

За некоторое время до скрина самка прислушивалась

Самка сокола лезет на стену

Птушаняты вельмі галодныя. Як толькі вярнулася самка з грызуном, хацелі вырваць яго.

Не атрымалася і цяпер хутка праглынаюць невялікія кавалкі, на якія здабычу дзеліць для іх самка:

птушкі