Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Нешта ў гэтай пары часам цяжка з паразуменнем.

Вось самец прынёс палову палёўкі і пакрыкваў хвілтны 2, заклікаючы самку ўзяць здабычу. Аднак самка не паднялася, самец пачаў есці прынесенае, а потым адляцеў.

Учора быў "дзень яшчурак", а сёння "дзень палёвак" - самец злапаў і прынёс чарговую з іх, яна ляжыць некранутая пад самкай.

самка з палёўкай

Прыйшла чарга і на гэтую палёўку - самка пачала яе есці. Малыя просяць таксама кавалак, але самка, напэўна, галодная і пакуль што есць сама.

самка кушае

Самец вярнуўся і застаўся абаграваць птушанят пакуль самка размінае крылы. Яго новая палёўка ляжыць бліжэй камеры.

запасная палёўка на гняздзе

Самка пачала для нечага падграбаць пад сябе выплюйкі і праз 1,5 гадзіны заўважыла застаўленую самцом палёўку. Цяпер ашчыпвае і есць яе.

Ізноў адбылася забаўная сытуацыя. Пасярэдзіне нішы ляжалі рэшткі неадедзенай вялікай палёўкі.

Прыляцеў самец з нечым, самка забрала гэта ў яго і адляцела есці.

Самец пайшоў у бок птушанят і ўбачыў гэтыя рэшткі палёўкі. Ўзяў іх і адляцеў да самкі (?) - паказаць, штоежа яшчэ ёсць :), ці там вырашыў пад'есці раз самка не хоча.

Усё гэта бачна на відэа ніжэй:

Самец приносит жаворонка(?), самка из соседнего гнезда, т.е. гнезда, в котором установлена камера №1, отнимает его - и приносит в свою нишу! Наблюдается внутривидовой клептопаразитизм!

Ого! Вось гэта нумар!

А жаўрук з'явіўся на першым гняздзе потым ці гэта яшчэ нейкая іншая самка?

А на гняздзе, здаецца, ўжл два малых.

Самец ізноў прынёс яшчарку, але самка карміла малога (ці ўжо малых) і яе не ўзяла, ён адляцеў, прыляцеў ізноў і ізноў адляцеў. Самка пакарміла патомства і села яго грэць.

самец з яшчаркай

Жаль, что самка выбрала дальний конец ниши для кладки. Так она будет закрывать от камеры птенцов, пока они не начнут сами перемещаться.

Малады самец (з-за радасці ад першага свайго (?) патомка?)  паводзіць сябе неадэкватна: сядзеў у першым праёме і час ад часу пакрыкваў, каб самка сышла з яек і птушаня, яна адляцела, ён сеў на іх, але нічога самцы не прынёс і яна хутка вярнулася назад і сагнала яго.