Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Напэўна,  сэнсу няма   калі няма месца, дзе б пастаянна адбывалася б перадача здабычы і самка б пра яго ведала б.

Магчыма, што яна не была ўпэўненая ў тым, што самец туды прынёс здабычу і заставіў ёй, таму і не хацела сыходзіць дарма з яек.

Так, гэты самец малады - гэта бачна не толькі па паласатаму хвасту, але і па рэштках маладых карычневых пёраў на галаве на блізкіх скрыншотах:

рэшткі карычневага маладога пер'я на галаве самца

Хутчэй за ўсё малады вучыцца сацыяльным узаемасувязям у сям'і і будзе змяняць паводзіны адпаведна абставінам.                                                                -

Думаю, што першыя малыя вылупяцца амаль адначасова 12-13 чэрвеня. Але варта назіраць штодня - можа і раней атрымаецца?

Цяжка сказаць. Думаю, што асабліва гэта нічога не мяняе для птушанят, хаця ў іншых відаў драпежных птушак, у якіх андрогенія сустракаецца параўнальна часта, два-тры самцы аб'ядноўваюцца для размнажэння з адной самкай калі ў гэты гнездавы сезон малавата ежы для таго, каб самастойна выкарміць самку і патомства. Ў пустальгі, здаецца, іншы механізм узнікнення поліандрыі, але які - пакуль невядома.

Паглядзім, як і што будзе адбывацца на гэтым гняздзе пасля вылуплення птушанят.

Сёння бачыў на гэтым гняздзе абодвух самцоў: маладога і дарослага:

малады, другога году жыцця - паласаты хвост

малады самец з палоскамі на хвасце

дарослы - хвост без палосак

дарослы самец

Прычым дарослы цяпер на яйках заснуў і галава ўпала!

самец заснуў

Ці сапраўды ў гэтай самкі два самцы адначасова (поліандрыя)? :

ПОЗНЯЕ ГНЯЗДО СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ Ў БРЭСЦЕ: АДНА ЗАГАДКА РАЗГАДАНА, ДРУГУЮ МОЖАМ РАЗГАДАЦЬ УСЕ РАЗАМ

Ёсць сэнс назіраць больш пільна, рабіць і размяшчаць скрыншоты самца (-оў?)!

Выдатна, што ў гэтай камеры ёсць мікрафоны і мы можам пачуць гукі!

Самцы нешта прыснілася, і яна ціхенька - але чутно для камеры і нас - пакрыквае ў сне.

самка спіць

Thanks for all of You
Today our web-site was visited by almost 1500 people!
We are today at 29 place at Top Birding Sites ranking by Fat Birder:http://www.birdingtop500.com/index.php?a=stats&u=birdwatch

It means we almost break our previous record of 1,814 unique PV`s and 27 place! 

Шчыры дзякуй усім за давер! Сёння нас наведалі амаль 1500 чалавек!

наша 29 месца