Чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis)

Аўтары Назірання

Rafa Porrino, Дзьмітры Вінчэўскі, Angel Vela + 12

Дата назірання
Месца Назірання

нізіннае балота Грайна, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

1 птушка разам з гусямі-гуменніцамі.

Некалькі сотняў гусей адпачывалі параўнальна здалёк ад дарогі, але праз нейкі час неяк бездапаможна ўзляцелі і сталі лятаць над балотам і поймай Свіслачы асабліва нідзе не сядаючы. У адной групцы гусей адзін быў значна меншы з цёмнай груддзю - чырвонаваллёвая казарка. Гэтая групка двойчы праляцела побач з намі і дала зрабіць дакументацыйныя здымкі. Як трошкі пазней аказалася, на край балота прыляцеў дарослы арлан-белахвост, які і падняў усіх гусей у паветра.

Другая рэгістрацыя для 2019 году!

Кропка назірання

53.40915918478 23.953189976964