viasna liacicPustalga 2025

 

  • 18.03.2025 - 14:58 | Harrier
    За апошнія дзесяцігоддзі значна змянілася размяшчэнне асноўных зімовак у той часткі папуляцыі малых лебедзяў, якія зімуюць у Еўропе. Гэтай зімой у знакамітым водна-балотным цэнтры ў Slimbridge (Вялікабрытанія), якім кіруе WWT, зімавала толькі 87 асобін гэтага віду.
  • 14.03.2025 - 16:02 | Harrier
    Маніторынг гнездавой папуляцыі шчуркі-пчалаедкі ў Польшчы да 2023 году адбываўся ў якасці абсалютных улікаў віду. Гэта значыць, што правяраліся ўсе магчымыя месцы гнездавання, а з 2023 году методыка змянілася на ўлікі шчурак на 120 пробных участках.
  • 11.03.2025 - 16:06 | Harrier
    Каманда нямецкіх навукоўцаў на вялікім матэрыяле даследавала даволі незвычайны для так невялікай птушкі Паўночнага паўшар’я характар штогадовай лінькі звычайнага зімародка на паўночным захадзе Германіі.
  • 05.03.2025 - 01:03 | Harrier
    Адной з вялікіх сенсацый для еўрапейскіх назіранняў птушак у 2021 годзе сталі рэгістрацыі ажно трох белых соваў (Bubo scandiacus), адзначаных у Гішпаніі, якія сталі адпаведна першай, другой і трэцяй рэгістрацыямі віда для гэтай краіны. Дзякуючы выкарыстанню сучасных метадаў даследавання цяпер атрымалася даказаць (як мінімум для большасці з іх) дзікае паходжанне птушак.
  • 02.03.2025 - 16:04 | Harrier
    Cамая маленькая сава у Еўропе, вераб’іны сычык, у апошнія дзесяцігоддзі пашырыў свой арэал і колькасць на нашым кантыненце і падобна на тое, што пачаў каланізаваць тэрыторыю Гішпаніі, дзе нядаўна ўпершыню быў адзначаны ў Каталоніі.
  • 21.02.2025 - 00:40 | Harrier
    Нядаўняе шматгадовае даследаванне паказала важнае значэнне белых плямаў у апярэнні самцоў чарнагаловых ерчыкаў. Памер плямаў павялічваецца ў іх з узростам і яны могуць дэманстраваць самкам генетычную якасць самца. 
  • 13.02.2025 - 00:10 | Harrier
    Традыцыйнае ўяўленне пра жыццёвы цыкл пералётных відаў у тым, што індывідуальная птушка здзяйсняе працяглы пералёт паміж месцам гнездавання і месцам зімоўкі і назад, але ў гэтых месцах звычайна аселая. Хаця гэта можа адпавядаць праўдзе для сацыяльна манагамных відаў, у палігамных той пол, які для распаўсюджання сваіх генаў толькі прадукуе гаметы, але не займаецца інкубацыяй і гадаваннем птушанят, можа атрымаць перавагу ад перамяшчэння паміж рознымі месцамі гнездавання пад час сезону размнажэння.  
  • 05.02.2025 - 18:04 | Harrier

    Міграцыя, якую часцей за ўсё апісваюць як рэгулярныя перамяшчэнні асобін паміж двума ці большай колькасцю месцаў, звычайна адносіцца да пералётаў відаў з умеранай кліматычнай зоны, дзе яна абумоўлена значнай зменай працягласці светлай часткі сутак і сезоннымі зменамі ў доступе да асноўнага тыпу ежы. Тым не менш у тропіках, дзе амаль адсутнічае сезонны фотаперыядызм, падобныя міграцыі таксама магчымыя, але іх маштаб хутчэй за ўсё яўна недаацэнены.

  • 02.02.2025 - 17:21 | Harrier
    Напрыканцы 2023 году ў адным з цэнтраў лячэння і рэабілітацыі дзікіх жывёл на паўднёвым захадзе Польшчы здарылася трагедыя. Там загінулі ад моцнага стрэсу канюх-мышалоў, шуляк-карагольчык і казуля, якія заканчвалі курс лячэння і рэабілітацыі і ў хуткім часе павінны былі быць выпушчаны ў прыроду.
  • 29.01.2025 - 14:22 | Harrier

    Гарадзкія тэрыторыі працягваюць павялічвацца па ўсяму Свету. Таму глыбейшае разуменне таго, як функцыянуюць зялёныя насаджэнні ў гарадах важнае, каб ствараць ці ўтрымліваць у належным стане наваколле для эфектыўнай падтрымкі дзікай прыроды ў нашых гарадах.

  • 21.01.2025 - 17:24 | Harrier
    Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB, заснаванае ў Вялікабрытаніі ў 1889 годзе і ў якім на сённяшні дзень каля 1,2 мільёна сяброў, прыпыніла продажы сталовак для птушак з плоскімі паверхнямі (flat surfaces). Прадстаўнікі таварыства лічаць, што выкарыстанне такіх сталовак для дзікіх птушак дапамагае распаўсюджваць вельмі небяспечную для апошніх хваробу - трыхаманоз. 
  • 20.01.2025 - 15:57 | Harrier
    Доўгі час лічылася, што ў птушак вельмі слабы нюх або ўвогуле яго няма. Галоўным чынам так меркавалі таму, што ў іх параўнальна невялікія ольфакторныя цыбуліны ў мазгу, няма ні вомераназальнай сістэмы, ні паводзін прынюхвання. Акрамя таго, шматкаляровая афарбоўка апярэння і частак цела і галавы і песні самцоў увялі навукоўцаў у зман і яны думалі, што пад час камунікацыі птушкі палагаюцца выключна на акустычныя і візуальныя сігналы і прагледзелі патэнцыйную важнасць ольфакторнай сістэмы (= нюху)
  • 15.01.2025 - 20:24 | Harrier
    У 5-м аглядзе Картатэкі рэдкіх птушак падведзены вынікі назіранняў у Польшчы ў 2022-м годзе 42 рэдкіх відаў, якія не гняздуюць у краіне і рэгістрацыі якіх больш не патрабуюць разгляду і зацверджання Фауністычнай камісіі.
  • 13.01.2025 - 17:51 | vogelfrei
    18 снежня 2024 году адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК), на якім разглядаліся рэгістрацыі рэдкіх відаў птушак за 2023 і 2024 гады, якія ўваходзяць у спіс БАФК.  
  • 09.01.2025 - 18:21 | Harrier
    На прыканцы мінулага году, 7 снежня 2024-га, адбылося другое для Паўднёвай Амерыкі назіранне дзеркача. Птушку назіралі двое бразільскіх бёрдэраў на востраве Fernando de Noronha, які належыць Бразіліі і знаходзіцца ў 350 км ад узбярэжжа кантыненту ў Атлантычным акіяне.