Пасля таго, як 21 кастычніка ў Віцебску быў знойдзены белаваллёвы дрозд, які разбіўся аб шыбу гандлёвага цэнтру і хутчэй за ўсё стане новым відам для арнітафауны нашай краіны, наўрацці хто мог спадзявацца, што яшчэ адзін новы від птушак для Беларусі будзе таксама адзначаны сёлета на поўначы краіны. Гэта - іржавакрылы дрозд (рус. - бурый дрозд) (Turdus eunomus).
Хаця сама падзея адбылася яшчэ 15 кастрычніка, пра яе стала вядома толькі цяпер, калі Аляксандр Эрдман, фота-анімаліст і відэа-блогер з Полацка, фактычна аўтар сэнсацыйнага відэа - яго зрабіла аўтаматычная фота-пастка, якую ён усталяваў у Полацкім раёне, прагледзеў запісаныя за шмат дзён відэа-рэгістрацыі. Ён так пракаментаваў падзею для нашага сайту:
“Напісаць нешта цікавае /пра адкрыццё новага для краіны віду - ДзВ/, напэўна, не атрымаецца: сам я птушак не бачыў, больш пашанцавала аўтаматычнай камеры. Камера не самая добрая па якасці відэа. Месца - змешаны лес, пойма невялікай крыніцы.
У тым месцы адносна шмат капытных, фотапасткі - надзея зняць драпежнікаў (воўк, рысь). Камера адстаяла там без дагляду амаль месяц. Праглядзеў відэа толькі заўчора, таму вяртацца ў лес і шукаць, каб убачыць наяву, не было сэнсу: прайшло 16 дзён.”
Хаця памеры абодвух птушак на відэа параўнальна невялікія, але іх безпамылкова можна вызначыць да віду.
Іржавакрылы дрозд памерам з нашага дразда-спевуна, распаўсюджаны ў Сібіры і на Далёкім Усходзе Расіі ў тайзе і лесатундры ад усходняй часткі Заходнесібірскай нізіны да Камчаткі і ўзбярэжжа Берынгава мора. Зімуе ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У Літве дагэтуль не адзначаны, у Польшчы зарэгістраваны толькі аднойчы - маладую птушку адлавілі на касе Віслы ў кастрычніку 1966 году (Stawarczyk et al. 2017).
Залёты іржавакрылага дразда адзначаюцца ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне Заходняй Палеарктыкі параўнальна рэдка і не штогод. Апошнія рэгістрацыі адбыліся ў пачатку лістапада 2023 году ў Фінляндыі (9-я рэгістрацыя для краіны) і ў лютым таго ж году ў Германіі (7-я рэгістрацыя для краіны).
Калі гэтую рэгістрацыю зацвердзіць Беларуская арніта-фауністычная камісія, якая разглядае ўсе назіранні новых і многіх рэдкіх для нашай краіны відаў птушак, белаваллёвы дрозд стане 345 відам ў спісе нашай арнітафауны.
Выкарыстаны дадзеныя з сайта https://tarsiger.com і кнігі:
Stawarczyk et al. 2017 Rzadkie ptaki Polski. Studio B&W Woicech Janecki, Sosnowiec.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для “Птушкі штодня”
Скрыншот з відэа Аляксандра і Алы Эрдман
На гэтую тэму:
Новы для Беларусі від птушак, белаваллёвы дрозд, знойдзены мёртвым
Спіс птушак Беларусі застаўся ранейшым, без новых відаў: пратакол паседжання БАФК ад 18.12.2024 г.
У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 343 віды: пратакол паседжання БАФК ад 27.12.2023
У Мінску адзначаны новы для Беларусі від, які атрымалася вызначыць дзякуючы запісу голасу птушкі - пячураўка Х’юма
Новы для Беларусі від птушак, арлан-даўгахвост, адзначаны пад Мінскам!
Сіняхвостка – доўгачаканы новы від птушак, адзначаны для Беларусі
Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны
Дэлавэрскую чайку, новы від для Беларусі і Украіны, ‘бачылі’ у нас толькі спадарожнікі
Арол-шуляк: адкладзеная сенсацыя пра залёт новага для Беларусі віда птушак
Изменения в орнитофауне Беларуси за 2000-2016 годы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ