18 снежня 2024 году адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК), на якім разглядаліся рэгістрацыі рэдкіх відаў птушак за 2023 і 2024 гады са спісу БАФК.
Усяго былі зацверджаны 38 назіранняў, якія адносяцца да 25 відаў і 1 падвіду, у тым ліку 2-я для Беларусі рэгістрацыя інтрадуцэнтаў: горнай гусі (Anser indicus) і нільскай гусі (Alopochen aegyptiaca), 2-я і 3-я рэгістрацыі палярнай крычкі (Sterna paradisea), 4-я сярэдняга паморніка (Stercorarius pomarinus), сіняхвосткі (Tarsiger cyanurus) і сібірскай завірушкі (Prunella montanella), 5 і 6-я кароткадзюбай гуменніцы (Anser brachyrhynchus), 6 і 7-я дэлавэрскай чайкі (Larus delawarensis).
Калаж са здымкаў сярэдняга паморніка Мікалая Вераб’я
Зацверджаныя БАФК рэгістрацыі ў выглядзе дадатка гл. ніжэй, пад спісам публікацый на гэтую тэму.
На гэтую тэму:
У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 343 віды: пратакол паседжання БАФК ад 27.12.2023
У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 342 віды: пратакол паседжання БАФК ад 22.12.2022 + абноўлены спіс відаў БАФК
В Списке птиц Беларуси теперь 337 видов: протокол заседания БОФК от 11.03.2021 и обновленный список птиц БОФК
Арол-шуляк: адкладзеная сенсацыя пра залёт новага для Беларусі віда птушак
Дэлавэрскую чайку, новы від для Беларусі і Украіны, ‘бачылі’ у нас толькі спадарожнікі
Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны
Изменения в орнитофауне Беларуси за 2000-2016 годы
Дадатак | Памер |
---|---|
Спіс зацверджаных БАФК 18.12.2024 г. рэгістрацый рэдкіх відаў птушак1012.44 КБ | 1012.44 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ