Напярэдадні новага году, 22 снежня 2022 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК), якая займаецца разглядам і зацверджаннем рэгістрацый новых і рэдкіх для нашай фауны відаў птушак. Дзякуючы сапраўды вялізарнай па маштабу падрыхтоўчай працы, былі разгледжаны не толькі рэгістрацыі новых для Беларусі відаў птушак, але і ўсе назіранні відаў з мінулых спісаў БАФК за 2017-2022 гады.
Такім чынам, у Спіс птушак Беларусі афіцыйна занесены:
арлан-даўгахвост (Haliaeetus leucoryphus),
сiняхвостка (Tarsiger cyanurus),
таўстадзюбая пячураўка (Phylloscopus szwarzi),
дэлавэрская чайка (Larus delawarensis)
i арол-шуляк (Aquila fasciata),
і цяпер у асноўнай частцы Спіса стала 342 віды птушак.
Быў зменены і спіс відаў, рэгістрацыі якіх патрабуюць разгляду камісіі перш, чым стаць навуковым фактам. Акрамя пяці вышэй пералічаных новых відаў, у спіс таксама дададзены звычайная гага і сіні сіваграк, а вось для чарналобага грычуна будуць разглядацца толькі рэгістрацыі гнездавання віда.
Адбыліся і змены ў персанальным складзе БАФК – у яе склад былi прыняты Наталья Карліонава і Андрэй Барадзін, прычым апошні стаў сакратаром камісіі замест Ірыны Самусенка.
Партрэт арлана-даўгахвоста (Haliaeetus leucoryphus) Дзьмітрыя Якубовіча
На гэтую тэму:
Новы для Беларусі від птушак, арлан-даўгахвост, адзначаны пад Мінскам!
Сіняхвостка – доўгачаканы новы від птушак, адзначаны для Беларусі
Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны
Дэлавэрскую чайку, новы від для Беларусі і Украіны, ‘бачылі’ у нас толькі спадарожнікі
Арол-шуляк: адкладзеная сенсацыя пра залёт новага для Беларусі віда птушак
Яшчэ не скончыўся нават жнівень, а ‘Рэгістрацыя 2021 году’ ужо адбылася
Дадатак | Памер |
---|---|
Протокол БОФК от 22.12.22.pdf227.49 КБ | 227.49 КБ |
Прил. 1.1 Протокол от 22.12.2022.pdf940.4 КБ | 940.4 КБ |
Прил. 1.2 Протокол от 22.12.2022.pdf1.52 МБ | 1.52 МБ |
Прил. 1.3 Протокол от 22.12.2022.pdf1.24 МБ | 1.24 МБ |
Прил. 1.4 Протокол от 22.12.2022.pdf1.93 МБ | 1.93 МБ |
Список БОФК от 22.12.2022.pdf313.29 КБ | 313.29 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ