Калі сотні разоў бачыў, як гракі (і вароны) здабываюць грэцкія арэхі і як потым раскалываюць іх, цяжка заўважыць нешта цікавае і новае ў іх паводзінах. Але часам шанцуе.
Хаця грэцкі арэх - выдатнае сховішча ежы (і не толькі для птушак), знайсці яго яшчэ толькі пачатак шляху да яго змесціва. Бо потым трэба яго адкрыць = раскалоць і, што атрымліваецца далёка не заўсёды, самастойна з'есці. Бо іншыя птушкі часта жадаюць на кожным з этапаў 'дапамагчы' і зрабіць гэта без таго, хто арэх знайшоў. Гэта становіцца ўдвая цяжэй, калі арэх раскалоўся і трэба з'есці яго з абодвух палавінак.
Грак (Corvus frugilegus) прыляцеў з арэхам на наш бераг Нёмана і сеў з ім з краю
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ