Пра гэты сайт

Наш сайт быў створаны на валанцёрскіх пачатках аматарамі назіранняў птушак (бёдуотчарамі) з Гродзенскага і Брэсцкага абласных аддзяленняў АПБ і камандай мінскіх праграмістаў у лютым 2009 году. З таго часу да нас далучыліся самыя актыўныя бёдуотчары і арнітолагі з усёй Беларусі, а таксама краін-суседзяў. Сайт змяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і нашымі магчымасцямі. Штогод на яго заходзяць людзі амаль з 200 краін Свету.

Але адно застаецца нязменным – цікавым і карысным сайт робяць яго карыстальнікі -  г.зн. усе мы: раздзелы Клуб200 (пра рэгістрацыіі самых цікавых залётных і рэдкіх у нас відаў птушак), Нашы назіранні, Галерэя, Відэа (зараз у распрацоўцы), Табліцы вясновых прылётаў і Зімуючых відаў цалкам запаўняюцца толькі імі = ўсімі намі разам! Чым будзе больш Вашых каментароў і матэрыялаў і чым больш цікавымі яны будуць, тым больш цікавым, папулярным і карысным будзе наш сайт для ўсіх нас.

Па любых пытаннях, звязаных з працай сайту, з прапановамі падтрымаць нас ці выкарыстанню нашага кантэнту, калі ласка, звяртайцеся да рэдактара (Дзьмітры Вінчэўскі) на е-мэйл Harrier@tut.by або мабільны нумар +375 336 887589