Заканчэнне. Папярэднія часткі ТУТ і ТУТ
За паўгадзіны гэта ўжо стала восьмай ці дзевятай атакай шэрай чаплі (Ardea cinerea) на вялікіх белых ((Egretta) Ardea alba) у затоцы перад востравам. Што дакладна стала тым трыгерам, які спрацаваў, сказаць дакладна цяжка, бо ранейшыя атакі не былі эфектыўнымі і белая чапля хаця і была вымушана змяніць сваё месцазнаходжанне, але адлятала параўнальна недалёка і працягвала (часта пасьпяхова!) рыбачыць. Магчыма сваю ролю адыграла тое, што цяпер амаль побач з шэрай рыбачалі ўжо дзьве белых. І хаця адна з іх хадзіла амаль небачная сярод высокай зялёнай расліннасці і знаходзілася за шэрай, другая выйшла на адкрытую воду. І тое, што яна там злавіла чарговую рыбку магло стаць той апошняй кропляй (як і ў мінулыя разы?).
Аднак усё паўтарылася: атака, пералёт на невялікую адлегласць абодвух птушак і праз некалькі секунд усе тры чаплі працягнулі рыбачыць...
Нёман у Гродна, 11-10-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ