Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шэрая чапля VS вялікія белыя: Канкурэнцыя ў вострава, ч.І

вялікія белыя чаплі

Нейкі час я не наведваў Нёман ля вострава і не ведаў, што там можна назіраць цікавыя падзеі. І вось на працягу паўгадзіны для таго, каб стаць іх сведкам, мне нават не прыйшлося спускацца да ракі - усё можна было глядзець і здымаць зверху, з дарогі.

Яшчэ калі я толькі падыходзіў да вострава перад т.зв. новым мастом, я заўважыў трох вялікіх белых чапляў ((Egretta) Ardea alba), якія стаялі недалёка адна адной на валунах. І вось адна з іх пераляцела ў пачатак затокі, якая агібае востраў з аднаго боку і пачала рыбачыць. Але яна аказалася там не адна - хутка я ўбачыў у той жа затоцы і шэрую чаплю (Ardea cinerea). 

Спачатку здавалася, што канфлікту паміж чаплямі не будзе - невялікую рыбку злавіла шэрая чапля, а праз некалькі секунд і белая. Потым яны даволі блізка адна ад адной разыйшліся ў супрацьлеглых кірунках, але прыкладна на цэнтр затокі прыляцела яшчэ адна белая чапля. І тады шэрая не вытрымала - зрабіла кароткі ўзлёт-выпад на яе і белая адляцела прыкладна на такую ж невялікую адлегласць. У шэрай не засталося выбару і каб яе напад быў успрыняты сур'ёзна, прыйшлося ўзлятаць і нападаць на белую яшчэ раз, больш рашуча - усе гэтыя моманты добра бачныя на здымках ніжэй.

Але гэта быў толькі пачатак 'абароны затокі'...

Працяг будзе

Гродна, 11-10-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі