У апошнія дні (хутчэй за ўсё) вывадкі вялікіх савукоў (Mergus merganser), якія з'явіліся на свет на Нёмане, сталі часам аб'ядноўвацца ў адну групу. І тады ў розных месцах я назіраю больш, чым 20 птушак.
Гэтак атрымалася і ў гэты раз на мялізне пад т.зв. замкамі, дзе я ніяк не мог падлічыць усіх птушак, бо частка з іх знаходзілася пад вадой. Але замест таго, каб, як і ў мінулыя разы, калектыўна рыбачыць, большасць савукоў 'проста' плавала паміж рэшткамі надводнай расліннасці:
Нічога цікавага не адбывалася і я ўжо хацеў ісці далей, ажно заўважыў што адзін з савукоў, здавалася, пачаў рыбачыць, апускаючы пад воду толькі вочы ці ўсю галаву - такое я шмат разоў бачыў і раней.
А далей адбылося нeшта, чаго я яшчэ небачыў - птушка 'лавіла' кускі падводнай расліннасці, адпускала і лавіла новыя. Яна яўна не памыліла іх з рыбай, а гуляла і , магчыма, адначасова трэніравалася такім чынам:
Нёман у Гродна, 12-10-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ