Гэта быў хуткі рабунак, які па-навуковаму называецца клептапаразітызм. Дарослая чайка-клыгун (Larus argentatus) выхапіла рыбу, якую злавіў нехта з вялікіх савукоў (Mergus merganser) каля парта. Адбылося гэта настолькі хутка, што я нават не ўбачыў, у самца ці самкі савука чайка адабрала вокуня.
Але хаця чайка мае большыя памеры і лепш лятае, каб надзейна застацца з адабранай здабычай, яна на ўсялякі выпадак адляцела ад невялікай групы савукоў пад тым берагам метраў на 100 і толькі тады села на воду і пачала праглынаць вокуня.
Я чамусьці думаў, што гэта будзе доўгі працэс - рыба хаця і не была надта вялікай, але не думала здавацца - выгіналася і расправіла свой спінны калючы плаўнік. Аднак усё скончылася за секунды і вокунь з распраўленым плаўніком знік унутры чайкі:
Нёман у Гродна, 18-11-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ