Хаця назва таго, у чым хаваецца насенне клёна - крылатка, наўрацці яна самастойна заляцела пад кусты вярбы ў вусці Гараднічанкі. Вецер, хутчэй за ўсё і неаднойчы, яўна дапамог ёй апынуцца там, дзе яе знайшла вялікая сініца (Parus major). І калі я ўбачыў, што яна раздзёўбвае нешта вялікае, пачаў яе здымаць.
Каб ускрыць камеру з насеннем і па частках дастаць яго адтуль, птушцы спатрэбілася каля хвіліны. Сініцы яўна не спецыялісткі ў такіх справах, бо ў гілёў тая самая аперацыя займае лічаныя секунды. Але гілям не трэба раздзёўбваць абалонку - моцная дзюба і мускулісты язык дапамагаюць дастаць насенне з крылаткі не толькі нааашмат хутчэй, але і інакш. Тым не менш і для сініцы крылатка, якую можна зручна прытрымліваць адной лапкай - добрая ежа (калі навокал не знайшлося нічога іншага). Толькі што энергіі, каб яе 'адкрыць', трэба затраціціь параўнальна шмат.
Гродна, 21-11-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ