Летам 1844 года невялікая група ісландцаў прыплыла на скалісты востраў і задушыла на ім пару вялікіх, або бяскрылых гагарак (Pinguinus impennis). Птушкі, няздольныя да палёту, не мелі шанцу ўратавацца, да таго ж у барацьбе іх адзінае яйка было выпадкова разбітае. На той момант яшчэ не ведалі, што гэтая пара, хутчэй за ўсё, гэта апошнія прадстаўнікі свайго віду.
Рабаўнікі былі нанятыя буйным гандляром з Даніі, які ведаў, што тушкі надзвычай рэдкага віда птушак прынясуць яму вялікі прыбытак. Але да нядаўняга часу месцазнаходжанне рэшткаў гэтых гагарак заставалася таямніцай.
У 2017 годзе даследнікі паведамілі, што, выкарыстаўшы інфармацыю ДНК, яны высветлілі месцазнаходжанне скуркі самца з гэтай пары, які аказаўсяў у музеі ў Бельгіі. Цяпер, як паведаміла каманда навукоўцаў, у Музеі натуральнай гісторыі і навукі ў Cincinnati ў штаце Ohio, нарэшце, знойдзена і скурка самка.
Heather Farrington, загадчыца аддзела біялогіі ў музеі, кажа, што яны не ведалі, што іх экзэмпляр бяскрылай гагаркі ёсць апошняй самкай, якую бачылі жывой.
Бяскрылыя гагаркі некалі былі распаўсюджаны ўздоўж узбярэжжаў усёй Паўночнай Атлантыкі. На птушак, што вырасталі амаль на метр у вышыню, здаўна палявалі з-за мяса, яек і пуху. Але прыкладна 500 гадоў таму тэмпы здабычы гагарак пачалі паскарацца і на пачатак XIX cт. параўнальна невялікія гнездавыя калоніі віду засталіся толькі на скалістых астравах у паўднёвага захаду Ісландыі.
Таямнічы лёс апошніх дзвюх гагарак з тых, што былі вядомыя, зацікавіў Jessica Thomas. Будучы Ph.D. студэнткай у Bangor University і University of Copenhagen, яна даследавала мітахандрыяльную ДНК з косці вялікай гагаркі, якой было не менш за 15 тысяч гадоў і так змагла пацвердзіць, што тады папуляцыя віду была вялікай і генетычна разнастайнай.
Што да большай часткі гісторыі скурак апошняй пары гагарак, знайшліся патрэбныя сляды. Калі толькі што забітыя гагаркі патрапілі ў Рэйк’явік у чэрвені 1844 года, мясцовы аптэкар зняў з ніх скуркі і змясціў іх сэрцы і іншыя ворганы ў слоікі з віскі, а каб вадкасць не выпаралася, абсмараваў крышкі кітовым тлушчам і адправіў у Данію. Гэтыя ворганы захоўваліся і захоўваюцца тут у музеі, а скуркі былі прададзеныя калекцыянерам і, у выніку, трапілі ў іншыя калекцыі.
У 1845 годзе дылер у Капенгагене прадаў абедзьве скуркі гагарак, якія, хутчэй за ўсё і былі знятыя з той апошняй пары. The Royal Belgian Institute of Natural Sciences набыў адну з іх у 1847 годзе. Меркавалася, што іншая знаходзіцца ў the Natural History Museum of Los Angeles County. Thomas папрасіла ўзоры тканкі птушак з тых музеяў, а таксама з трох іншых музеяў Еўропы і ЗША, каб можна было параўнаць ДНК тых экзэмпляраў з ДНК органаў, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў the Natural History Museum of Denmark.
Для ўзяцця пробы ворганаў Thomas наведала Данскі музей і ўскрыла слоікі з віскі ўпершыню за больш чым 170 гадоў. “Насамрэч, пах быў досыць добры”, — прыгадвае яна. Пасля атрымання ДНК з рэштак абодвух гагарак, высветлілася, што тканкі самца гагаркі сапраўды адпавядаюць той самай птушцы, скурка якой захоўваецца ў Бельгіі. Але ні экзэмпляры з музею ў Лос Анджэлес, ні тыя з іншых музеяў, не супалі з ДНК самкі.
Вывучаючы далей гістарычныя запісы, Thomas і яе калегі высунулі меркаванне, што скурка самкі можа знаходзіцца ў Цынцынацці (ЗША). У 1974 годзе музей заплаціў на аўкцыёне 25.000 даляраў за нейкую скурку бяскрылай гагаркі. Гэтая, а таксама тры іншыя скуркі належалі капітану Vivian’у Hewitt’у, лётчыку і заўзятаму калекцыянеру птушак з Вялікабрытаніі. Згодна з запісамі аўкцыёна і іншых продажаў, калекцыя Hewitt’а ўключала дзве птушкі, якія прадаў дылер з Капенгагена ў 1845 годзе. Блытаніна пры продажы птушак Hewitt’а азначала, што скурка самкі магла паехаць у Cincinnati, а не ў Лос-Анджэлес.
Цяпер Thomas заставалася толькі праверыць гэтую гіпотэзу. Загадчыца музею ў Цынцынацці акуратна адрэзала некалькі грамаў тканкі з нізу лапы гагаркі, дзе пашкоджанне не было б бачным. Thomas секвенавала мітахандрыяльны геном і высветліла, што ён ідэальна супадае з ДНК з органаў самкі з Капенгагена.
Больш за тое, Цынцынацці тэма “апошніх экзэмпляраў”, на жаль, не чужая. Апошні вандроўны голуб, самка па мянушцы Martha, памёрла тут у заапарку ў 1914 годзе. Яе цела замарозілі ў 130-кілаграмовым ледзяным блоку і адправілі ў Smithsonian. Праз чатыры гады апошні каралінскі папугай памёр таксама тут, у мясцовым заапарку, але яго парэшткі былі згубленыя.
Крыніца: Fate of the last female great auk is finally solved doi: 10.1126/science.zkqykf8
Паводле www.science.org (тэкст і здымак) падрыхтавала Марыя Кліменцьева
На гэтую тэму:
Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.
Адзіннадцаць відаў птушак, раней распаўсюджаных у ЗША, маюць намер прызнаць зніклымі
На Зямлі афіцыйна зніклі яшчэ 13 відаў птушак
Людзі знішчылі амаль ¾ усіх відаў птушак, няздольных да палёту
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ