Чарговым вясновым днём я праходзіў каля агароджанага непразрыстай сеткай будаўнічага ўчастка, які адным бокам суседнічаў са скверыкам, а другім, з яшчэ не засыпанай камянямі і пяском дзікай расліннасцю з невялікай сажалкай - з рачным партом. Адтуль я пачуў вясёлую пераклічку чорнагаловых шчыгелаў і вырашыў зазірнуць праз адчынены праезд для грузавікоў. І пасля гэтага застаўся там на наступныя дзве гадзіны)
'Вінаватая' ж у гэтым была старая раскідзістая яблыня на суседнім участку і мясцовыя птушкі, якія наведвалі гэтае дрэва. Яблыня гэтая знаходзілася як раз насупраць уезду на будпляцоўку і хаця акрамя як памерамі кроны і мноствам ужо распушчаных і яшчэ не кветак сярод іншых дрэваў у наваколлі не вылучалася ні вышынёй, ні шырынёй ствала, чамусці на яе прыляталі ўсё новыя і новыя віды птушак, якіх я і стараўся здымаць у незвычайным абрамленні кветак і бутонаў.
І хаця ўсё пачалося з-за шчыгелаў, менавіта іх я на яблыні так і не зняў - яны пакупаліся і абсохлі (з песнямі), на вербах побач. І яшчэ не сфоткаў на дрэве звычайную рудахвостку, самец якой прысеў пад яблыняй, але хутка знік. Усе ж іншыя 12 відаў бачныя на здымках ніжэй і частка з іх карысталася яблыняй каб бяспечна абсохнуць пасля купання ў сажалцы, частка на ёй спявала, іншыя ж адпачывалі ці шукалі ежу. І гэта, па парадку і ніжэй на здымках:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ