Пасля гадавога перапынку ў Паўднёва-Усходняй Польшчы на Любельшчызне другі раз у гісторыі гэтай краіны адзначылі гнездаванне барадатай кугакаўкі (Strix nebulosa). Ў гэты раз было знойдзена ажно 8 гнёздаў.
Упершыню від быў адзначаны як гняздуючы для Польшчы ў 2010 годзе дзякуючы групе арнітолагаў пад кіраўніцтвам д-ра Марка Келлера (dr Mark Keller) з Галоўнай школы вясковай гаспадаркі (Szkoly Glównej Gospodarstwa Wiejskiego). На жаль, д-р Келлер неспадзявана памёр у пачатку гэтага году, аднак яго даследаванні ў Сабіборскіх лясах былі падоўжаныя вучнямі.
Дзякуючы менавіта ім, аб’яднаным у Даследчую групу Сабібор (Grupа Badawczа Sobibór), у гэтым гнездавым сезоне былі знойдзены 7 пар кугакавак, а восьмую знайшоў у Владаўскіх лясах Сільвестар Афрыка (Sylwester Aftyka).
У Сабіборскіх лясах толькі ў адной пары не вывеліся птушаняты. У іншых шасці гнёздах усіх разам іх было 18. Не ўсе савяняты пакінулі свае гнёзды, пры чым адно з іх было занятае на размешчанай у мінулым годзе гнездавой платформе, якую змясцілі сябры даследчай групы Сабібор.
Паводле www.lto.org.pl праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.birdwatching.pl
Comments
svetlana vranova - Tue, 09/04/2012 - 03:41
Выдатная навiна!
Выдатная навiна! :-)
Глядзеце выдатнае вiдео з “пярэстай кугакаўкай" (пёстрая неясыть, Strix varia)! http://www.youtube.com/watch?v=fppKGJD3Y6caistok - Sun, 09/09/2012 - 10:25
In reply to Выдатная навiна! by svetlana vranova
Конечно, новость интересная.
Конечно, новость интересная. Но почему сенсация? Загнездилась бы ястребиная сова, тогда да, сенсация. А если уже был факт гнездования, говорить о сенсации - громко.
Harrier - Tue, 09/11/2012 - 12:12
In reply to Конечно, новость интересная. by aistok
Для мяне тое, што
Для мяне тое, што загнездавалі другі раз, ды яшчэ ў такой колькасці, нашмат большая сенасцыя, чым гнездаванне віду ўпершыню. Бо першае можа быць і апошнім на доўгі час, г.зн. выпадковым.