24.01.2023, Гомельскі раён, Белы Бераг, здымкі... ў інтэр'еры?
Чамусьці звычайных рудахвостак я сустракаю значна радзей, чым чарнушак...
Ішла лесам і заўважыла на клапціку, зарослым рабінамі і іншымі маладымі лісцянымі дрэвамі, яркую пляму, якая пералятала з галіны на галіну. Пастаяла, пафатаграфавала, сыйшла, вярнулася праз гадзіну - самец рудахвосткі працягваў патруляваць той самы клапцік. Нават сядаў на адныя й тыя галіны.
У пачатку там з'яўлялася і самка, пакруцілася побач - нядоўга - і кудысьці адляцела.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 24.06.2023 - 22:08
Думаю, што ў адпаведных…
Думаю, што ў адпаведных біятопах звычайныя рудахвосткі і сапраўды 'звычайныя', проста больш асцярожныя за чарнушак + заўважыць іх сярод дрэваў нашмат цяжэй нават калі чуеш песню ці свіст трывогі і ведаеш прыкладна дзе (павінна) знаходзіцца птушка.