Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Блізарукі заяц

Здымак цікавы для мяне абставінамі сустрэчы.
Я выйшаў з лесу на супрацьпажарную паласу і зваў тэлефонам салаўя. Раптам бакавым зрокам заўважыў нейкае мітусенне. Па лінейцы да мяне хутка набліжаўся заяц-шарак (Lepus europaeus).

Спыніўся ён роўна ў тым месцы, дзе я ступіў на паласу (тры метры было паміж намі). Пакуль ён нюхаў сляды я паспеў зрабіць некалькі здымкаў, пры гэтым цалкам забыў змяніць настройкі камеры з пейзажных :) Якасць здымка не вельмі, але ўражанні засталіся вельмі прыемныя.

Каментары