Белы ківі добра перанёс аперацыю

Адзіны вядомы ў Свеце ківі белай морфы перанёс аперацыю па выдаленні з яго мышачнага страўніка параўнальна вялікіх камянёў. Аперацыя адбылася ў Цэнтры дзікай прыроды ў Новай Зеландыі.

Трошкі больш за тыдзень таму рэйнджэры Цэнтру заўважылі, што белае птушаня ківі, якое атрымала імя Manukura, нічога не есць. Рэнтгенаўскі здымак паказаў, што прычынай гэтага могуць два камяні ў яго страўніку.
Дзякуючы сучаснаму абсталяванню ветэрынарнага шпіталя хірургі выдалілі камяні з дапамогай лазера.
Пад час аперацыі раптам сэрца птушкі пачало біцца больш павольна, але напрыканцы ўсё абышлося і цяпер ківі рэдкай белай морфы прыходзіць у сябе ў адмысловым памяшканні Цэнтру.
Ківі, як і многія іншыя раслінаедныя птушкі і некаторыя іншыя жывёлы праглынаюць камяні, каб з іх дапамогай пераціраць цвёрдую ежу. Аднак падобна, што птушаня ківі праглынула камяні-гастраліты неадпаведнага памеру.
Manukura, карычневы ківі з Паўночнага вострава (Apteryx australis), ёсць 13-м птушанём, якое вывелася ў Цэнтры дзікай прыроды сёлета. 


Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Вугорскі бусел атрымаў гумовую дзюбу