Новыя віды і падвіды прапанаваныя ў падкаменак

Інтрыгуючая “базальтавая” форма жалобнай падкаменкі Oenanthe lugens - гэта больш чым морфа – пра гэта кажуць вынікі новага даследавання.

Многія карыстальнікі вызнaчальнікаў птушак Заходняй Палеарктыкі, напэўна, звярталі ўвагу на малюнак чорнай морфы жалобнай падкаменкі, якая да нядаўняга часу называлася 'Basalt Wheatear', была распаўсюджана толькі ў цёмнага колеру гарах вулканічнага паходжання ў паўночнай Іарданіі і паўднёвай Сірыі. Морфа лічылася экатыпам, прыстасаваным для жыцця ў гэтым спецыфічным асяроддзі, аднак у іншым не адрознівалася ад падвідаў жалобнай падкаменкі.
Цяпер, пасля правядзення біяметрычнага і генетычнага аналізу параметраў базальтавай падкаменкі стала зразумела, што гэта асобны падвід, які атрымаў назву O. l. warriae.


Звычайна від падзелены на 8 падвідаў, 5 з якіх могуць лічыцца паўнапраўнымі відамі: жалобная (Mourning) падкаменка, магрыбская падкаменка Maghreb Wheatear O halophila, паўднёва-аравійская South Arabian Wheatear O lugentoides, абісінская чорная Abyssinian Black Wheatear O lugubris і падкаменка Шалова Schalow's Wheatear O schalowi. Базальтавы падвід раняшняй падкаменкі Basalt Wheatear адрозніваецца ад птушак прыведзенага комплексу адсутнасцю рыжаватага падхвосця, апярэннем надхвосця і асобнымі прамерамі.


Новы падвід выразна абмежаваны гнездавым арэалам ад іншых форм жалобнай падкаменкі толькі базальтавымі пустынямі і дагэтуль невядомы гібрыды з іншымі падвідамі. Белыя пёры крыла агульныя для гэтага падвіду з намінальнай формай жалобнай падкаменкі O. l. lugens, і хаця генетычна новы падвід ад яго не адрозніваецца, яго чорны ўбор вельмі нагадвае разнастаную падкаменку O. picata opistholeuca.


Крыніца:
Shirihai, H, Kirwan, G M and Helbig, A J. 2011. A new taxon in the Mourning Wheatear Oenanthe lugens complex. Bulletin of the British Ornithologists' Club 131: 270-291.


Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.spatiawildlife.com
 

Comments

Не знаю, насколько устоявшийся беларусские перевод "ранiшняя падкаменка", но я бы отметил, что тут скорее Mourning 'скорбящая' чем Morning 'утро'. По-русски нашел перевод "траурная каменка". Также, например, Mourning Dove Zenaida macroura по-русски называется 'плачущая горлица'.

Цікава, што загалоўны здымак з Турцыі, дзе была зроблена першая рэгістрацыя гнездаваньня базальтавай падкаменкі, здаецца ў мінулым годзе. Так што не так усё проста з гэтымі морфамі-падвідамі...