Начных драпежнікаў стала больш (+ VIDEO)

    Дзякуючы уэб-камеры, ўсталяванай на касцёле, атрымалася даказаць, што вандроўныя сокалы могуць паляваць нават уначы. Начны прынос яшчэ жывога куліка-слонкі паказаў, што сокалы паспяхова выкарыстоўваюць начное святло гарадоў.

   Вандроўныя сокалы па праву лічацца аднымі з самых дасканалых паветраных драпежнікаў. Іх пікіраванні на здабычу ёсць самым хуткім палётам сярод дагэтуль адзначаных у жывёльным свеце і дасягаюць хуткасці каля 300 км на гадзіну.  Пасля ўзнаўлення амаль зніклай у Паўночным паўшар’і з-за выкарыстання чалавекам ДДТ папуляцыі гэтага віду, апошнія дзесяцігоддзі ўсё больш вандроўных сокалаў  гняздуюць у гарадах. Пад час даследаванняў такіх “гарадзкіх” птушак у навукоўцаў узніклі падазрэнні, што як мінімум некаторыя сокалы могуць паляваць нават уначы.  
Увосень і ўзімку часам атрымлівалася знаходзіць рэшткі здабычы, сярод якой былі слонкі, перапёлкі, пастушкі і нават малыя коўры. Ўсе пералічаныя віды мігрыруюць амаль выключна ў начны час. 
     Кафедральны касцёл у Дэрбі (Вялікабрытанія) мае адмыслова ўсталяваную уэб-камеру, накіраваную на самую любімую прысаду тамтэйшых вандроўных сокалаў на яго шпіле. 20 снежня 2009 году прыкладна ў 22:45 адзін з сокалаў вярнуўся з яшчэ жывым куліком у лапах, якога мусіў толькі што злапаць.  Пасля чаго камера паказала як сокал забіў слонку і пачаў есці.
    Нік Браўн (Nick Brown) з Derbyshire Wildlife Trust, сказаў: "Мы ўпэўнены, што он-лайн рэпартаж нашай камеры – першы доказ такога тыпу для вандроўных сокалаў. Гэта сапраўднае навуковае адкрыццё для біялогіі гэтага віду, які шырока гняздуе ў гарадах на чатырох кантынентах.”
Фільмік працягласцю 5 хв 40 сек можна паглядзець тут.
http://www.birdwatch.co.uk/website/content/view/3019/32/

Здымак вандроўнага сокала з www.hawkquest.com

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую ж тэму:
Падглядзець за жыццём вандроўнага сокала? – лёгка!

За жыццём вандроўных сокалаў можна глядзець он-лайн таксама з Барселоны

Comments

АV (госць) - 17.01.2010 - 13:30

родной сайт тутака http://derbyperegrines.blogspot.com/ на нем есть еще некотрые (ДВЕ!) подробности наблюдения, охота произошла 20 декабря, через 6 часов после заката солнца! потом сапсан не съел вальдшнепа сразу, это видно и по видео, он сразу только выдрал несколько перышек. Но, ВНИМАНИЕ, вальдшнепа стали есть через 14 ДНЕЙ! 5 декабря, т.е фактически как падаль...Как человек, достал из морозилки ПРОШЛОГОДНЮЮ (как и в этом случае) строганину и откушал:) Ночную охоту сапсанов в городе уже наблюдали на Тайване, но эта съемка первая в мире

АV (госць) - 17.01.2010 - 14:55

законы Великобритании: Any disturbance to an active peregrine nest site would be illegal. http://www.derby.gov.uk/LeisureCulture/MuseumsGalleries/EnvironmentalProjects/Technical_Info.htm - считаю правильным, кольцеватели и орнитологи должны иметь разрешение на беспокойство активных гнезд КК видов 1-2 категории. Фотографы должны иметь разрешение тоже. Иначе противоправную деятельность невозможно предупредить, и приходится действовать толкьо постфактум, после разорения гнезд.

Donall (госць) - 06.05.2010 - 08:14

Вялікі фільм .. Дзякуй за sharing.Thanks для sharing.Fantastic пасады. Закладка гэтага сайта і электроннай пошце яго нешматлікіх сяброў, ваш пост у тым, што вялікі, захаваць яго. 70-680 braindump | comptia a+ certification exam | ase certification test | avaya training