Знойдзена самая сексуальная птушка ў Свеце

    Навукоўцы пацвердзілі, што верабей з салёнаводных балот у штаце Канектыкут мае найбольшую, вядомую сярод птушак, долю спарванняў з рознымі партнёрамі. Даследчыкі знайшлі, што 95% самак спарваліся больш чым з адным самцом на працягу кожнага гнездавога перыяду.

    Такія незвычайныя паводзіны могуць быць адаптацыяй да выжывання пад час частых прыбярэжных паводак, кажуць орнітолагі, якія апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў тут: Extreme levels of multiple mating characterize the mating system of the Saltmarsh Sparrow Ammodramus caudacutus: The Auk

    Выкарыстоўваючы аналіз ДНК і вывучаючы брачную сістэму птушак у балотных біятопах, навукоўцы адкрылі вельмі проміскуітычныя паводзіны. "Мы знайшлі, што амаль кожная кладка была заплоднена больш, чым адным самцом. І што ў вывадках было вельмі звычайным, калі любыя два сіблінга мелі розных бацькоў.” – сказаў праф. Крыс Эльфік (Chris Elphick) з універсітэту Канектыкута. Праф. Эльфік рабіў сваю працу разам з праф. Крыстаферам Хілам (Christopher Hill) з універсітэту Coastal Carolina з Паўднёвай Караліны і Карынай Г’ердрум (Carina Gjerdrum) з Canadian Wildlife Service. Орнітолагі знайшлі, што не менш 95% самак спарваліся больш з чым адным самцом для адной кладкі.

    У кожным трэцім гняздзе кожнае птушаня мела розных бацькоў, а сярэдні вывадак меў больш чым 2,5 бацькоў. "Шанец, што любыя два птушаняты ў адным гняздзе маюць таго ж бацьку, толькі 23%” – сказаў праф. Эльфік.

     "Мы не былі здзіўлены, што знайшлі ў гэтых птушак проміскуітэт. Але мы былі здзіўлены яго незвычайным узроўнем.“ Балотны верабей (Ammodramus caudacutus) – невялікая птушка, якая насяляе атлантычнае ўзбярэжжа ЗША.

     Некаторыя паводзіны гэтых вераб’ёў вельмі незвычайныя для вераб’іных птушак: самкі і самцы не ўтвараюць пары, і самцы не дапамагаюць самкам гадаваць птушанят. Вераб’і гняздуюць сярод салёнаводных балот, якія падвержаныя частым высокім прылівам і могуць прыводзіць да высокага ўзроўню гібелі гнёзд. Вельмі высокія прылівы адбываюцца звычайна кожныя чатыры тыдні – столькі ж часу патрабуе самка, каб выгадаваць птушанят.

    Праф. Эльфік лічыць, што незвычайная брачная сістэма – гэта адказ на жыццё ў высокарызыкоўным асяроддзі. "Калі самкі страчваюць сваіх птушанят, яны павінны адразу пачынаць гнездаваць ізноў, каб новыя птушаняты мелі больш шанцаў выжыць” – кажа ён. Гэта значыць, што самкі не маюць часу на пошук і ‘інвестыцыі’ ў лепшага самца. Недахоп часу на гэта павялічвае імавернасць выбару самца нізкай якасці. Каб зменшыць такую імавернасць, самка і спарваецца з некалькімі самцамі. "Самкі не хочуць “складваць усе свае яйкі ў адзін кошык” – працягвае праф. Эльфік.

     "Мы думаем, што гэты від птушак, з даследаваных дагэтуль, самы проміскуітэтны”. Вялікі папугай ваза (Coracopsis vasa) з Мадагаскару і аўстралійскі крапіўнік (Malurus cyaneus) маюць падобную частату проміскуітэту. З-за таго, што усе тры віды даследаваліся паводле розных методык, прамыя параўнанні пакуль немагчымыя. Аднак вядома, што яны маюць вельмі розныя паводзіны і экалагічныя нішы.

Здымак балотнага вераб’я з www.farm4.static.flickr.com

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Ананім (госць) - 30.06.2011 - 14:00

интересно, но непонятно только чем он более сексуален, чем вертлявая камышевка, у которой такая стратегия размножения выявлена давно, к тому же и биотопы похожие и условия. Да и к воробьям его никак не отнести, американцы известны своим "примитивизмом" в названиях птиц (традиция пошла наверное с полуграмотных первых поселенцев), и полевой лунь для них только marsh hawk. Птица относится к сем. Овсянок, так что скорее - болотная овсянка и по белорусски соответственно http://en.wikipedia.org/wiki/Saltmarsh_Sparrow ав

Harrier - 30.06.2011 - 15:03

In reply to by Ананім (госць)

Усё цікавае трэба раскручваць праз падобныя навукова-папулярныя артыкулы - як тут амерыканцы пастараліся.

Пра нашу вяртлявую чаротаўку можна падобны артыкул напісаць, але, напэўна, яшчэ няма каму.

О буквальном переводе с английского названий птиц уже говорилось неоднократно на этом сайте. Но для кого то все равно, овсянка это или воробей. Неужели нельзя написать просто латинское название и всё?! Или оговорить, что это название не точное (английское). А про вертлявую камышевку уже давно написано, просто надо взять "Subbuteo", том 2, №!, 1999 год и почитать...