Для дзетак і падлеткаў тэлебачанне і відэагульні больш важныя за захаванне навакольнага асяроддзя

Пад час адмысловага апытання 10 тысяч дзетак і падлеткаў з 10 краін з усяго свету выбралі тэлебачанне і відэагульні як найбольш важныя для іх. Ратаванне прыроднага асяроддзя апынулася толькі на трэцім месцы. Апытанне ладзіла кампанія Airbus survey сярод маладога пакалення ўзростам 8-15 гадоў з Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Гішпаніі, ЗША, Японіі, Кітая, Мексікі, Сінгапура і Аўстраліі. Ў кожнай з пералічаных краін апытвалася 1000 дзетак і падлеткаў.

Вынікі атрымаліся ўражваючыя: пад час рангавання на першае месца для іх па 40% дзетак паставілі тэлебачанне і відэагульні. Захаванне прыроды ('saving the environment') паставілі на першае для іх месца толькі 4% апытаных. Аднак падобны выбар – “ахова жывёл” – набраў аж 9% апытаных дзетак і падлеткаў, якія паставілі яго на першае для сябе па важнасці месца.
Апытанне праводзілася выканаўчым камітэтам Канвенцыі па біялагічнай разнастайнасці (Convention on Biological Diversity (CBD)), каб даведацца пра меркаванне маладых людзей наконт важнасці для іх захавання навакольнага асяроддзя і біяразнастайнасці.

"Даследаванне пацвердзіла непакоячую страту сувязі нашых дзетак з прыродай і неабходнасць хуткіх дзеянняў па змяншэнні разрыву паміж падрастаючымі новымі грамадзянамі нашых краін і прыроднай спадчынай” – сказаў д-р Ахмед Джогхлаф (Dr. Ahmed Djoghlaf), выканаўчы сакратар CBD.

Тым не менш, апытанне паказала, што многія дзеткі любяць праводзіць свой вольны час на свежым паветры. 30% апытаных назвалі гульні на вуліцы як сваю самую любімую справу.
Калі ж дзетак спыталі, якія віды яны б ратавалі, 50 % назвалі звяроў, 23% рэптылій, 6% расліны і менш чым 1% абралі насякомых. 15% з апытаных не ведаюць што такое “знікаючыя віды”.

Здымак з гарадзенскага этапу Сусветных дзён назіранняў птушак-2009 Дзьмітрыя Вінчэўскага

Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments