Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак

Журы падвяло афіцыйныя вынікі VII Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2010). Міжнародная каманда-пераможца “Lintu” усталявала абсалютны рэкорд па колькасці адзначаных відаў птушак на працягу 9 гадзін спаборніцтваў – 114! Пасля здачы сваіх палявых запісаў, аказалася, што каманда забылася запісаць яшчэ адзін від – вялікую коўру. Аднак і меншы афіцыйны вынік прынёс ім заслужаную перамогу. Перад стартам са спаборніцтваў зняліся 2 каманды, якія планавалі стартаваць у Мсціслаўлі.

Такім чынам месцы сярод 11  каманд усталяваліся наступным чынам:
1. "Lintu" (“Птушка” – фінск.) : Krister Castren (Фінляндыя) (капітан), Seppo Hjerppe (Фінляндыя), Matti Lotjonen (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь). Месца старту — г. Мінск – 114 відаў птушак.
2. . "Саюз К.М." : Левы Сямен (капітан), Кіцель Дзяніс, Кальчанка Алег, Дзідкоўскі Максім (<18). Месца старту — г. Кобрын – 109 відаў.
3. "Кронан" : Храмогін Андрэй (капітан), Вінчэўскі Дзьмітры, Сліж Яўген, Табуноў Дзяніс. Месца старту — г. Гродна. – 97 відаў.
4.. "Aquila" : Дамброўскі Валеры (капітан), Міндлін Генадзь, Фянчук Віктар, Яковіч Віталь. Месца старту — г. Мінск.  – 94 віды
5. "L200" : Milda Sniaukstiene, Laimonas Sniauksta, Julious Morkunas (усе — Літва), Валеры Юрко (Беларусь). Месца старту — г. Мінск– 91 від
6. "Merlin" : Халандач Арцём (капітан), Брыгінец Таццяна, Гарошка Зінаіда, Кусянкоў Аляксандр. Месца старту — г. Гомель – 82 віды
7. "Піраты": Бакур Юрка, Страчук Алесь, Мальчук Яўгеній (<18), Кляўцэвіч Аляксандр (<18). Месца старту - Кобрын. – 78 відаў
8-9 падзелена паміж двума камандамі – "Илія" : Мацкевіч Алена (капітан), Стральчэня Аляксандр, Падворская Марыя, Цвырко Максім. Месца старту —в. Ілія, Вілейскі р-н. і "Прыпяцкі плёс" : Нефідовіч Анатоль (капітан), Нефідовіч Ірына, Нефідовіч Раман (<18), Поўх Максім. Месца старту — в. Любань, Лунінецкі р-н: яны адзначылі па 71 віду птушак
10. "Бакланы": Лукшыц Вольга (капітан), Каласкоў Максім, Механікаў Аляксей, Кулікова Алена. Месца старту — г. Мінск. – 65 відаў
11. "Белыя вароны" : Сідарэнка Аляксандр (капітан), Шкабара Раман, Шэндзераў Віталь, Долбік Ларыса (<18). Месца старту — г. Мсціслаўль, Магілёўская вобл. – 48 відаў

З самых цікавых назіранняў, зробленых пад час гэтых спаборніцтваў можна адзначыць кароткахвостага паморніка (Stercorarius parasiticus), кругланосага плывунчыка (Phalaropus lobatus), марадунку (Xenus cinereus), куліка-крыўка (Haematopus ostralegus), малога кіркуна (Calidris minuta), малую валасяніцу (Ficedula parva), вусатую сініцу (Panurus biarmicus). Цікава, што амаль усе каманды адзначылі белых буслоў, якія звычайна адлятаюць з Беларусі яшчэ ў жніўні.
Спісы птушак каманд

Чарговы Бёдрэйс атрымаўся, як заўсёды, цікавым на назіранням і насычаным каманднай працай. Да сустрэчы праз год!

На здымку - каманда-пераможца

На гэтую тэму:

У чаканні чэмпіянату

Сем’ямі ў пагоню за птушкамі (абноўлена)

Вынікі 6 Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі

 

 

Дадатак Памер
VII.xls117.5 КБ 117.5 КБ

Comments

Из трех заявленных могилевских команд на старт вышла лишь одна, да и то с двухчасовым опозданием. Тем не менее, настрой команды "Белые вороны" на протяжении всей гонки был боевым. Несмотря на относительно низкий результат ребята были бодры и оптимистичны до конца соревнований, наслаждались общением с природой и друг с другом, медленно, но верно регистрируя новые виды птиц. Капитаны некоторых других команд были настолько серьезны и сосредоточены при общении по телефону, что даже почти не реагировали на шутки или попытки завести сторонние разговоры. Вот он - большой спорт!:) Последней зарегистрировалась команда "Пираты", поэтому ее не успели внести в списки команд, вывешенные на сайте.  Так что все команды-участники перечислены. У "Кронона" жюри выявило на 1 вид больше, чем ими было заявлено (кажется, это был Кронон, организаторы позже должны огласить официальные данные). Уже после подведения итогов, оказалось, что "Аквила" тоже не подала в списке зарегистрированную всеми членами команды галку, поэтому их список остался неполным, как и "Линту" без чомги. У одной-двух команд жюри пришлось снять по одному виду птиц (не определены до вида). Т.к. некоторые факсовые копии полевых записей плохо читались, к тому же списки писались от руки, а часть из них (факсовые и нефаксовые) еще и специфическим почерком,  жюри пришлось напряженно разбираться со списками с 15 до 19 часов. Так что не судите строго, что официальные результаты будут оглашены с опозданием.

Чаму ж Піратаў не пасьпелі ўнесьці ў Спіс каманд - як раз пасьпелі, яна ёсьць у нас у Спісе і была там да пачатку спаборніцтваў.

Зьмешчаныя тут вынікі - афіцыяльныя, іншых няма і, спадзяюся, не будзе.

Пиратов нет на птушки.орг. Число видов окончательное, если данные получены из секретариата АПБ , но хотелось бы еще увидеть и официальную таблицу увиденных видов. Я это имела в виду. 

Птушкі.орг (як аказалася- па тэхнічных прычынах) не працавалі з вечара пятніцы да панядзелка раніцы. Што там ёсьць і чаго няма - за гэта павінен адказваць нехта з сакратарыяту АПБ.  Я адказваю за тую інфармацыю, якая з'яўляецца тут пад маім аўтарствам або якую я размяшчаю.

Знайшоў у выніковай табліцы 3 памылкі (яны, напэўна, звязаныя з тым, што адбыўся няправільны пераклад назваў з беларускай мовы, на якой мы падавалі Сьпіс):

замест чірка-трескунка мы бачылі свістунка

замест дерябы мы бачылі дрозда-рябінніка

замест поползня мы чулі пішчуху.

Таікм чынам агульная колькасьць адзначаных відаў зменіцца ў меншы бок.

Раю і іншым камандам праглядзець табліцу.

Общее число видов не должно измениться. Неправильное занесение видов в таблицу - техническая оплошность, ее можно устранить, проверив командам списки. Для этого и составили списки, чтобы устранить такие тех ошибки, они возникли из-за спешки, но общие результаты, возможные дубли  тщательно проверялись.

Зразумела, што гэта тэхнічная памылка. А без дерябы відаў будзе менш. Можа і другія знойдуць такія тэхнічныя памылкі.

список нашел под статьей, сразу не заметил, но сайт птушки.орг заблокирован и его скачать нельзя, зря у себя не повесили. А куликов-воробьев были десятки, он в это время обычный вид на грязи.

 

Так, чырка мы неправільна напісалі па беларуску. 

Табліцу (з папраўленымі нашымі відамі) можна, дзякуючы Kiolk'у, спампаваць пад гэтым артыкулам.