Дапамажы нашым птушкам – падпішы петыцыю супраць іх знішчэння на Кіпры

Стала вядома, што сёлета на Кіпры адзначана найгоршая сітуацыя з адловам і наступным забойствам птушак за апошнія гады.

Ў параўнанні з тым самым часам у 2009 годзе, сёлета да канца верасня паводле дадзеных, сабраных прадстаўнікамі BirdLife, колькасць сетак для адлову птушак павялічылася на 140%, а выкарыстанне клею, якім абсмароўваюцца галінкі дрэваў і кустоўя – нават на 265%! Трэба дадаць, што колькасць знішчаных на Кіпры рознымі спосабамі мігрыруючых птушак была найбольшай за пяць гадоў менавіта ў 2009 годзе, калі ўвосень было забіта больш чым паўмільёна еўрапейскіх вераб’іных птушак. “Нарыхтоўшчыкі” птушак дзейнічаюць амаль адкрыта, бо невялікія штрафы, якія могуць прысудзіць за такую дзейнасць мясцовыя суды, застаюцца неэфектыўным стрымліваючым сродкам. Рэгіянальныя супольнасці у сваёй большасці падтрымліваюць гэтыя знішчаючыя прыроду традыцыі, якія маюць даволі старажытныя карані. З забітых дробных птушак гатуюць мясцовыя “дэлікатэсы” – т.зв. стравы ambelopoulia, якія шырока даступныя ў мясцовых рэстаўрацыях і нават развозяцца “на дом” у некаторых вёсках. Такая страва з 4 птушачак каштавала ў 2008 годзе каля 50 эўра.

Вядома, што он-лайн подпісы, якія мы збіраем у абарону птушак-мігрантаў, сур’ёзна ўспрымаюцца урадам Кіпру.
На сённяшні дзень петыцыю падпісалі:
з Вялікабрытаніі – 913 чалавек, з Германіі - 547, з Грэцыі - 205, з Італіі – 145.
Аднак мы можам і павінны сабраць больш подпісаў, каб наша меркаванне супраць жахлівых вычварэнстваў у адносінах да птушак на Кіпры было пачутае.
Падпішы петыцыю сам і дашлі заклік далучыцца да яе сябрам і знаёмым:
www.komitee.de/en/protest/protestmail-cyprus

Для гэтага трэба выбраць з выпадаючага спісу: Mr./Mrs./Ms.:

Потым упісаць лацінкай сваё 

 Імя

Прозвішча

Вуліцу і дом-кватэру

Паштовы індэкс

Горад або вёску (+ раён)

Краіну

Свой е-мэйл

 

 

 

Вось ў што ператвараюць нашых малінавак на Кіпры: здымкі з www.rhinocarhire.com  www.migration.wordpress.com 

Паводле www.komitee.de  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак

Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах

Comments

Harrier - 17.10.2010 - 21:07

In reply to by Ананім (госць)

Не ведаю - ў мяне ўсё працуе.

Проста з самага верху там ліст пратэсту на грэцкай мове, пракруце ніжэй і там ліст па ангельску і патрэбныя для запаўненьня акенцы.

Калі ж не адкрываецца зусім нічога, то трэба зайсьці праз іншы браўзэр або па новай падключыцца да інтэрнэту і зноў паспрабаваць.

Ананім (госць) - 19.10.2010 - 00:42

In reply to by Harrier

Падпісаў. Запрацавала праз ананімайзер. Маю І-нэт праз LIFE:) Напэўна LIFE:) блякуе гэты сайт. Толькі не разумею навошта...

Праз рассылку я атрымаў вядомасьць ад нямецкіх калег, якія арганізоўваюць гэты збор подпісаў, што сабрана амаль 5 тысяч галасоў супраць зьнішчэньня птушак на Кіпры. Аднак лепш 5 тысяч з нечым, чым амаль 5 тысяч. Таму яны просяць папрасіць просьбу падпісаць петыцыю распаўсюдзіць яшчэ шырэй, каб усё ж даслаць ва ўрад Кіпру больш 5 тысяч галасоў за птушак.