Мэта – падлічыць рэдкіх кулікоў

Адзін з найбольш рэдкіх кулікоў Аўстраліі сёлета стаў галоўным аб’ектам агульна-кантынентальнага ўліку ў рамках Супрацы па знікаючых птушках арганізацыі Birds Australia. Вясною-летам 2009-10 гг. афарбаваны бакас (Rostratula australis) быў адзначаны толькі 11 разоў. Гэтай вясною /нагадаю, што аўстралійская вясна – гэта наша восень/ адзначана пакуль толькі 5 птушак у 2х месцах у штаце Queensland.

З сярэдзіны кастрычніка сёлета па 15 студзеня наступнага году даследчыкі спрабуюць атрымаць больш дадзеных пра папуляцыю гэтага скрытнага куліка, агульная колькасць якога ацэньваецца ў менш, чым у 1500 асобін. Дзякуючы прагнозам на моцныя дажджы ў раней вядомых месцах гнездавання афарбаванага бакаса ў Murray Darling Basin, Channel Country і іншых месцах, прыродаахоўнікі спадзяюцца, што наступны сезон гнездавання гэтага куліка будзе ўдалы. 
А агульнакантынентальны ўлік зможа прынесці больш інфармацыі пра месцы зімоўкі гэтага рэдкага віду птушак.
 

Здымак з www.faqs.org

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by