Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы

За тры дні да канца мінулага, 2010 году, ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне быў адзначаны новы від – карычневы крывок Haematopus palliatus з Паўночнай Амерыкі.
Куліка першага году жыцця назіраў на востраве Lanzarote – адным з сямі астравоў Канарскага архіпелагу бёдуотчар Gordon Kirk. Гэтая рэгістрацыя была перададзеная Гішпанскай Орніта-фауністычнай камісіі і толькі пасля яе пацверджання новы віж можна будзе дадаць у Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі.

Да 1940-х гадоў на астравах Lanzarote i Fuerteventurze і навакольных скалістых выспачках жыў мясцовы эндэмічны від крыўка – канарскі крывок Haematopus meadewaldoi. Знік ён з-за надмернага турбавання людзьмі і значнага змяншэння безхрыбетных у прыбярэжнай зоне гэтых астравоў.
 

Здымак з www.avespampa.com.ar
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
У Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі дадаўся новы від