У Беларусі сфатаграфаваны снежны падарожнік?

27 лютага 2011 г. Вольга Лукшыц, супрацоўніца АПБ, сфатаграфавала ў групе звычайных стрынатак невядомую ёй птушку. Адбылося гэта ля в.Усяга ў Смалявіцкім раёне на Міншчыне. Паводле яе вызначэння, гэта птушка – снежны падарожнік (Calcarius lapponicus).

Снежны падарожнік – тундравы від стрынатак, які гняздуе на Поўначы Галарктыкі.
Снежныя падарожнікі рэгулярна рэгіструюцца нават у групках па некалькі дзесяткаў асобін у суседняй Польшчы з восені да пачатку вясны. У суседнім з Гарадзеншчынай і Берасцейшчынай рэгіёне Паўночнага Падляшша адзінкавыя птушкі гэтага віду рэгіструюцца штогод.
Для Беларусі статус віду акрэслены як “вельмі рэдкі, залётны пад час міграцый від”, але пэўных доказаў па яго рэгістрацыі пакуль не было, хаця, напрыклад, некаторыя з дастаткова дасведчаных назіральнікаў паведамляюць пра свае штогадовыя сустрэчы са снежным падарожнікам.

У сувязі з нашмат меншай колькасцю дасведчаных і ўзброеных адпаведнай фотатэхнікай бёдуотчараў у Беларусі ў параўнанні з Польшчай, а таксама пэўнымі цяжкасцямі ў вызначэнні віду ў параўнанні са стрынаткай-чаротаўкай, новыя паведамленні і доказы назіранняў могуць з’явіцца не хутка.

Для афіцыйнага зацверджання рэгістрацыя павінна быць перададзена на разгляд БАФК.

Паводле www.ptushki.org (фота і дадзеныя пра сустрэчу) і www.ptop.org.pl і www.clanga.com

На гэтую тэму:
В Беларуси 320 видов птиц. Протокол заседания БОФК от 12 января 2011 г.

Comments

Я ж пішу, што яны павінны прылятаць і да нас. Але акрамя словаў дасведчаных людзей было б файна мець і доказы - ціпа гэтага здымка.

 

Мой сябар Tomáš Bělka, фатограф http://birdphoto.cz/, які шмат падарожнічае і добра ведае птушак, напісаў:

  "Я паглядзеў здымак – гэта павінен быць Calcarius lapponicus. Віншую з першым назіраннем віда, хоць я думаю, што яны павінны быць ў іх (у Беларусі) кожную зіму, па крайняй меры некалькі."

 

арыгінал: Tak jsem na to kouknul a měl by  to být Calcarius lapponicus. Gratuluji k prvnímu pozorování v zemi. I když jich tam musí pár být skoro každou zimu, bych řekl.

Подобные регистрации в Беларуси фиксирует БОФК. Было бы неплохо, чтобы Николай Быль и все прочие опытные птицеловы-любители собрали свои данные и подали к ближайшему заседанию.