Ці існуюць падвіды ў вялікага грыцука? + VIDEO

Далейшыя пацверджанні падзелу папуляцый вялікага грыцука Limosa limosa на тры падвіды былі атрыманы вялікай камандай з розных еўрапейскіх краін.

Навукоўцы даследавалі мітахандрыяльныя ДНК у птушак, злапаных пад час міграцыі і зімоўкі. Атрымалася, што ў Вялікабрытаніі адзначаюцца вялікія грыцукі двух падвідаў: кантынентальнага L. l. limosa і ісландзкага L. l. islandica. Птушак, адрозных знешне, правяралі на магчымасць генетычных адрозненняў і заўсёды іх знаходзілі. Гэта пацвердзіла, што птушкі з абодвух гнездавых папуляцый размнажаюцца адасоблена, што ў будучыні, магчыма, паспрыяе ўзнікненню асобных відаў.  


Генетычны матэрыял грыцукоў абодвух падвідаў, атрыманы ад птушак з месцаў гнездавання, дазволіў даследчыкам вызначыць долі падвідаў у змешаных групах на зімоўцы на Іберыйскай паўвыспе. Атрымалася, што ў іх 6,5% належаць па падвіду  islandica. Да гэтага думалі, што там зімуюць толькі птушкі намінальнага падвіду. У апошнія гады іх колькасць значна зменшылася і патрабуе хуткіх мераў аховы.


Змешаная група вялікіх грыцукоў абодвух падвідаў - намінальнага і ісландзкага - харчуецца ў рэзерваце RSPB пад Манчэстэрам, Вялікабрытанія. 07-2006. Відэа зрабіў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Такім чынам атрымалася, што птушкі з абодвух падвідаў выкарыстоўваюць Усходне-атлантычны пралётны шлях (East Atlantic Flyway), прычым limosa зімуе нашамт далей на поўдзень – пасам у паўночнай частцы саб-сахарскай Афрыцы.
Höglund et al (2009) раней паказаў, што паміж папуляцыямі трох падвідаў вялікага грыцука няма абмену генамі, які можна заўважыць, пры чым невялікая, але дыскрэтная генетычная розніца адзначана для сібірскага падвіду L. l. melanuroides. Кожны падвід адрозніваецца ад іншых на 0.3 - 0.6 % генатыпу. (Напрыклад, вялікі грыцук ад гудзонскага (Limosa haemastica) адрозніваецца на 5 %.)


Гэтыя параўнальна невялікія, аднак дыагнасцыйныя адрозненні, якія падмацаваныя таксама яўнымі адрозненнямі ў афарбоўцы апярэння (гл. відэа) і морфаметрыі, дазваляюць беспамылкова адрозніваць птушак трох падвідаў у палявых умовах.


Крыніцы:
Höglund, J, Johansson, T, Beintema, A and Schekkerman, H. 2009. Phylogeography of the Black-tailed Godwit Limosa limosa. Journal of Ornithology 150: 45-53.
Lopes, R J, Alves, J A, Gill, J A, Gunnarsson, T G, Hooijmeijer, J C E W, Lourenço, P M, Masero, J A, Piersma, T, Potts, P M, Rabaçal, B, Reis, S, Sánchez-Guzman, J M, Santiago-Quesada, F and Villegas, A. 2012 (in press). Do different subspecies of Black-tailed Godwit Limosa limosa overlap in Iberian wintering and staging areas? Validation with genetic markers. Journal of Ornithology
DOI: 10.1007/s10336-012-0865-8

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак вялікіх грыцукоў намінальнага падвіду Дзьмітрыя Шыманчука